Дыптэрыцын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыптэрыцын — антымікробны пептыд масай 9 кДа, актыўны супраць грамадмоўных бактэрый, пашкоджвае клеткі бактэрыяльнай мембраны. Упершыню быў вылучаны з гемалімфы сіняй мясной мухі Phormia terranova (Protophormia terraenovae)[1]. У сваёй структуры дыптэрыцын змяшчае дамен, багаты на амінакіслату пралін, як антымікробныя пептыды дразацын, піракарыцын і абаецын, і дамен, багаты на амінакіслату гліцын, падобны да атацыну. Д. з’яўляецца маркерам актыўнасці імуннай сістэмы насякомага і паўсюдна выкарыстоўваецца ў даследаванні імунітэту дразафіл.

Зноскі

  1. Dimarcq J.L. Insect immunity. Purification and characterization of a family of novel inducible antibacterial proteins from immunized larvae of the dipteran Phormia terranovae and complete amino-acid sequence of the predominant member, diptericin A//European Journal of Biochemistry/1989. — 171 (1-2): 17-22, doi:10.1111/j.1432-1033.1988.tb13752.x