Дысномія (спадарожнік Эрыса)
| Дысномія | |
|---|---|
| спадарожнік Эрыса | |
| Дыcно́мія (злева) і Эрыс (у цэнтры) | |
| Дыcно́мія (злева) і Эрыс (у цэнтры) | |
| Гісторыя адкрыцця | |
| Першаадкрывальнік | Майкл Браун |
| Дата адкрыцця | 25 верасня 2005 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 37,43 тыс. км |
| Эксцэнтрысітэт | <0,01 |
| Перыяд абарачэння | 15,772 сут |
| Нахіл арбіты | 142 ±3° |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Дыяметр | 316±23 км |
| Шчыльнасць | 0,7 ± 0,5 g/cm³[1] |
Дыcномія — спадарожнік карлікавай планеты (136199) Эрыс, першапачаткова названы S/2005 (2003 UB313) 1. Адкрыты 10 верасня 2005 года Майкам Браунам і супрацоўнікамі ў Абсерваторыі імя Кека, Гаваі.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Калі альбеда Дысноміі роўнае альбеда Эрыс, то дыяметр спадарожніка 316 ± 23 км, калі ж альбеда менш (скажам, у 5 разоў), то дыяметр спадарожніка можа дасягаць 685 ± 50 км[2]. Ён здзяйсняе поўны абарот вакол Эрыса за 15,772 дня па арбіце, блізкай да кругавой (эксцэнтрысітэт<0,01). Радыус арбіты 37430 км. Вымярэнне параметраў арбіты спадарожніка дазволіла вызначыць масу Эрыса, якая апынулася на 27% большай, чым маса Плутона.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Першаадкрывальнікі прапаноўвалі для спадарожніка назву Габрыэла (Gabrielle) у гонар спадарожніцы Зены — галоўнага персанажа серыяла «Зена — каралева воінаў» (паколькі саму Эрыс прапаноўвалася назваць Зенай). Зацверджаная назва абрана ў гонар Дысноміі, у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дух беззаконня (так перакладаецца грэчаскае слова Δυσνομία), дачка Эрыс, багіня помсты. Аднак гэта назва была прапанавана не толькі таму, што Дысномія з'яўляецца дачкой Эрыс, але і ў сувязі з тым, што прозвішча новазеландскай актрысы Люсі Лоўлес (Lucy Lawless), якая сыграла Зену ў серыяле, таксама перакладаецца як «беззаконная»[3].
Зноскі
- ↑ Brown M. E., Butler B. J. Masses and Densities of Dwarf Planet Satellites Measured with ALMA // The planetary science journal — 2023. — Vol. 4, Iss. 10. — P. 193. — ISSN 2632-3338 — doi:10.3847/PSJ/ACE52A — arXiv:2307.04848
- ↑ P. Santos-Sanz et al. "TNOs are Cool": A Survey of the Transneptunian Region IV. Size/albedo characterization of 15 scattered disk and detached objects observed with Herschel Space Observatory-PACS(англ.). — 2012.
- ↑ Tytell, David (2006-09-14). All Hail Eris and Dysnomia. Sky & Telescope. Архівавана з арыгінала 19 кастрычніка 2006. Праверана 2011-02-16.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- В. С. Уральская. Дисномия. Спутник карликовой планеты (136199) Эриды. ГАИШ МГУ. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 25 студзеня 2012. (руск.)
- Описание спутника (англ.)
- IAUC Nr. 8610 (англ.)
- IAUC Nr. 8747 (англ.)
