Дыстыляваная вада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Aqua distillata (дыстыляваная вада) у аптэцы каралеўскага палацу ў Мадрыдзе

Дыстыляваная вада — вада, ачышчаная ад раствораных у ёй мінеральных солей, арганічных рэчываў і іншых прымесей шляхам дыстыляцыі. Мае рН 5,4-6,6, удзельнае электрычнае супраціўленне 2*105 Ом*м (не менш) пры тэмпературы 20 °C, сухі астатак пасля выпарэння 1 літра дыстыляванай вады 5±0,0002 мг (не больш). Іонаабменным метадам атрымліваюць дэмінералізаваную ваду, якая адпавядае патрабаванням да дыстыляванай вады, але мае больш арганічных рэчываў, што акісляюцца пермантанатам калію. Выкарыстоўваюць у вытворчасці лекавых сродкаў, прадуктаў харчавання, у прамысловасці для атрымання чыстых рэчываў, электралітаў, у хімічных лабараторыях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]