Дыфракцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дыфракцыя пры праходжанні плоскай хвалі праз адтуліну

Дыфракцыя хваль — з'ява адхілення хваль ад прамалінейнага распаўсюджвання ў асяроддзях з рэзка выражанымі неаднароднасцямі (напр., з перашкодамі). Пры гэтым хвалі агінаюць перашкоды і трапляюць у вобласць геаметрычнага ценю.

Прырода дыфракцыі хваль тлумачыцца на аснове прынцыпу Гюйгенса—Фрэнеля. Найбольш выразна праяўляецца ў выпадках, калі памеры перашкод параўнальныя з даўжынёй хвалі . Таму дыфракцыя гукавых хваль (~1 см), паверхневых хваль на вадзе (~1 м) і радыёхваль (~100 м і больш) назіраецца ў натуральных умовах, а дыфракцыя святла ( ~10-7 — ~10-6 м) патрабуе спецыяльных умоў (вузкія шчыліны, адтуліны і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]