Перайсці да зместу

Дыфтонг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыфто́нг (ад грэч. δί двойчы + грэч. φθόγγος голас, гук) — складаны галосны гук, які ўключае складаўтваральны і нескладаўтваральны элементы ў адным складзе. Звычайна дыфтонгі маюць большую працягласць, чым манафтонгі[1].

Адрозніваюцца дыфтонгі[1]:

  • узыходны, у якім складаўтваральным кампанентам з’яўляецца другі элемент (напрыклад, франц. /je/ у pied);
  • сыходны, калі складаўтваральны кампанент — першы элемент (напрыклад, ням. /aɪ̯/ у Leid, англ. /aɪ/ у my).

Беларуская мова

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове ёсць дыфтонгі [у͡о] і [і͡э] толькі ў дыялектах на поўдні Беларусі. Вымаўляюцца ў закрытых складах замест [о] і [э], а таксама замест [э], што паходзіць з ѣ: конь — к[у͡о]нь, сем — с[і͡э]м, лета — л[і͡э]та.

  1. а б Дыфтонг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 303. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).