Дыяна Ігнатаўна Петрыненка
Дыяна Ігнатаўна Петрыненка | |
---|---|
укр.: Діана Гнатівна Петриненко | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1930[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 2018 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Муж | Гарынальд Кандратавіч Петрыненка[d] |
Дзеці | Тарас Гарынальдавіч Петрыненка[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка, музычны педагог |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Выхаванцы | Maya Holenko[d] |
Узнагароды |
Дыяна Ігнатаўна Петрыненка (укр.: Діана Гнатівна Петриненко; дзявочае прозвішча — Палівода; 8 лютага 1930, Белавусаўка, Драбаўскі раён, Прылуцкая акруга, УССР — 17 лістапада 2018, Кіеў) — украінская, савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1975).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 8 лютага 1930 года ў с. Белавусаўка Драбаўскага раёна Прылуцкай акругі УССР.
Скончыла Кіеўскае музычнае вучылішча, у 1955 годзе — Кіеўскую кансерваторыю імя П. Чайкоўскага (клас спеваў у М. І. Ягорычавай), у 1961 — аспірантуру пры кансерваторыі.
У 1955—1958 гадах — салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Украінскай ССР «Думка», у 1962—1988 гадах — Кіеўскай філармоніі.
З 1961 года — выкладчык Кіеўскай кансерваторыі (з 1981 года — дацэнт, з 1985 года — прафесар).
У канцэртным рэпертуары спявачкі — украінскія і рускія народныя песні, арыі з опер М. І. Глінкі, М. А. Рымскага-Корсакава, В. Беліні, Г. Даніцэці, Дж. Вердзі, рамансы С. В. Рахманінава, Э. Грыга, Ф. Ліста, творы ўкраінскіх кампазітараў А. І. Кос-Анатольскага, Ю. С. Мейтуса, Г. І. Майбароды, П. Майбароды, М. В. Лысенкі, Д. У. Січынскага, Я. С. Стэпавага, К. Р. Стацэнкі, А. І. Білаша.
Выконвала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л. ван Бетховена, араторыі «Поры года» І. Гайдна, «Рэквіеме» В. А. Моцарта, кантаце «Радуйся, ніва непалітая» М. В. Лысенкі.
Гастралявала за мяжой (Фінляндыя, Югаславія]], Польшча, Венгрыя, ГДР, Канада, ЗША, Францыя, Італія, Нідэрланды, Чэхаславакія, Японія).
Запісвалася на грампласцінкі. Яе голас гучыць у фільмах «Лада з краіны берандэяў» і «Толькі ты».
Памерла 17 лістапада 2018 года[2] ў Кіеве. Пахаваная на Байкавых могілках.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Брат — Іван Ігнатавіч Палівода (1924—2004) — украінскі оперны спявак, педагог па вакале. Сын — Тарас Гарынальдавіч Петрыненка (нар. 1953) — украінскі музыка, спявак, кампазітар, паэт. Народны артыст Украіны (1999).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Другая прэмія VII Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Вене (1959);
- медаль «За працоўную доблесць» (1960) — за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры і мастацтва і ў сувязі з дэкадай ўкраінскай літаратуры і мастацтва ў горадзе Маскве;
- Заслужаная артыстка УССР (1965);
- Народная артыстка УССР (1970);
- Народная артыстка СССР (1975) — за вялікія заслугі ў развіцці савецкага музычнага мастацтва;
- Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1972) — за канцэртныя праграмы 1969—1971 гадоў;
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга;
- медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева».
- ордэн княгіні Вольгі III ступені (2005).
Зноскі
- ↑ Петриненко Диана Игнатьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Померла відома українська співачка(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Кіеўскай кансерваторыі
- Сапрана
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Украінскай ССР
- Заслужаныя артысты Украінскай ССР
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Украіны
- Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі Украіны
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Акадэмічныя музыканты Украіны