Дыянісіяс Лаўрангас
Дыянісіяс Лаўрангас Διονύσιος Λαυράγκας | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1941 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Дыянісіяс Лаўра́нгас (грэч. Διονύσιος Λαυράγκας; 17 кастрычніка 1860 або 1864, г. Аргастоліян, Грэцыя — 18 ліпеня 1941) — грэчаскі кампазітар, дырыжор, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў 1882—1885 гадах у кансерваторыі Неапаля , з 1885 і ў Парыжскай кансерваторыі ў Л. Дэліба, Ж. Маснэ і інш. Працаваў у вандроўных французскіх оперных трупах, оперны дырыжор у Турыне і Венецыі. У 1894—1896 кіраўнік Філарманічнага таварыства ў Афінах. Адзін з арганізатараў Нацыянальнага опернага тэатра («Лірыкі скіні», 1939). У 1901—1905 гадах прафесар Афінскай кансерваторыі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У ліку першых грэчаскіх кампазітараў звярнуўся да інструментальнай музыкі, у творчасці выкарыстоўваў народныя тэмы. Сярод твораў: 9 опер, у тл. «Два браты» (паст. 1900), «Чарадзейка» (паст. 1901), «Дыдона» (паст. 1909), «Факанапас» (паст. 1950); балет «Персефона» (паст. 1936); 5 аперэт, у т.л. «Белы волас» (паст. 1917); сімфанічная паэма для аркестра «Пяцібор'е» (1896, для першых міжнародных Алімпійскіх гульняў у Афінах); хары, песні; музыка да драматычных спектакляў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў рэгіёне Іанічныя астравы
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Грэцыі
- Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Грэцыі
- Дырыжоры Грэцыі
- Музычныя педагогі Грэцыі
- Выпускнікі Неапалітанскай кансерваторыі
- Постаці Нацыянальнай оперы Грэцыі
- Выкладчыкі Афінскай кансерваторыі