Чара Дыяніса

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Дыяніс у ладдзі)
Jump to navigation Jump to search
Унутры чары
Унутры чары
Эксекій
Чара Дыяніса. 540 да н.э.
Матэрыял Кераміка
Тэхніка Чорнафігурны вазапіс
Дзяржаўны антычны збор[d]
(інв. 8729)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Чара Дыяніса (таксама Марское падарожжа Дыяніса, Дыяніс у ладдзі) — сучасная назва аднаго з самых вядомых твораў старажытнагрэчаскага вазапісу, кіліка, датаванага 540—530 гадамі да н. э. Гэта адзін з шэдэўраў атычнага чорнафігурнага вазапісца Эксекія[1] і адзін з самых значных твораў Дзяржаўнага антычнага збору ў Мюнхене[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Знешні бок кіліка

Кілік мае 13.6 см вышыні і дыяметр 30,5 см[2]. Ён захаваўся поўнасцю і складаецца з усяго толькі некалькі буйных чарапкоў. Амаль усю ўнутраную паверхню займае тонда. У цэнтры паказана ветразнае судна, якое рухаецца справа налева. Нос карабля упрыгожаны галавой нейкай жывёлы, а руль выразна прасочваецца на карме. На палубе судна знаходзіцца непрапарцыянальна вялікая фігура бога Дыяніса. Ветразі, у адрозненне ад астатняй часткі малюнка, афарбаваныя ў белы колер, агульныя стылістычныя элементы створаны ў чорнафігурным стылі. З мачты вырастае вінаградная лаза, якая нясе тры вялікія гронкі вінаграду з правага боку і чатыры з левага. Дэльфіны плаваюць пад караблём — два справа і тры злева, і яшчэ па дэльфіну паказана справа і злева ад судна. Хоць у малюнку адсутнічае рэальная перспектыва, такім чынам мастак мог паказваць, што дэльфіны плаваюць вакол карабля. Падобна вінаграду, дэльфіны з'яўляюцца сімвалам Дыяніса. У дадатак да асноўнага контуру малюнка, прысутнічае мноства дэталізаваных аб'ектаў. Два маленькія дэльфіны надрэзаныя на борце карабля. Доўгавалосы, барадаты бог носіць карону з плюшча і трымае ў руцэ рог дастатку. Яго туніка мае дробны ўзор. Звонку, вакол кожнай з ручак кіліка, шэсць воінаў, якія стаяць над мёртвым целам. Прастору паміж ручкамі упрыгожвае стылізаваны твар з вялікімі вачыма і маленькім носам.

Кантэкст[правіць | правіць зыходнік]

Бакавая паверхня кубка ўтрымлівае стылізаваны твар

Былі прапанаваны дзве версіі значэння размалёўкі кіліка. Найбольш распаўсюджаным з'яўляецца меркаванне аб тым, што гэта спасылка на сёмы гамераўскі гімн, у якім распавядаецца, як Дыяніс быў выкрадзены этрускімі піратамі, што не былі дасведчаныя пра яго асобу. Бог блытае ім думкі і прымушае скакаць у ваду, дзе яны ператвараюцца ў дэльфінаў[1][3].

Іншая магчымая версія мяркуе, што на кіліку намалявана прыбыццё Дыяніса на афінскія Анфестэрыі(укр.) бел.. Ён нясе людзям сакрэт вінаробства[4]. Выявы вакол ручкі, верагодна, паказваюць баі за целы Патрокла і Ахіла, а аголенае цела з'яўляецца трупам Патрокла.

Інавацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кубак утрымлівае шматлікія тэхнічныя інавацыі. Як ганчар, Эксекій узяў старыя формы і змяніў іх на зусім новыя. Гэтая форма посуду, так званая Чара тыпу А з тоўстай ножкай, кольцам вакол ствала, і глыбокай і шырокай чашай, хутка стане дамінуючай формай. Матыў «чары з вачамі»[5] быў першапачаткова ўведзены Эксекіем, магчыма, з гэтым творам. Аздабленне вакол ручак было аналагічным, але ў адрозненне ад іншых новаўвядзенняў яго не ляпілі. Раней тонда не займала амаль усю ўнутраную частку чары. Да гэтага часу паражніна посуду ўпрыгожвалася невялікімі тонда з выявай гарганеёна(руск.) бел.. Таксама новай, але толькі эксперыментальнай на працягу некалькіх гадоў і вельмі рэдкай пазней, была тэхніка, якую ў англамоўнай літаратуры называюць Intentional Red(ням.) бел. (Наўмысна чырвоны), у якой фон рабіўся з цёмна-чырвонай гліны. Для гэтай тэхнікі «Ладдзя Дыяніса» таксама самы ранні прыклад.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Подпіс

Аўтарства Эксекія бясспрэчнае, бо ён пакінуў на ножцы надпіс EΞΣΕΚΙΑΣ ΕΠΟΕΣΕ — «Эксекій зрабіў гэта»[5]. Атрыбуцыя карціны да яго выцякае са стылістычных супастаўленняў. Хоць па ўнутранай храналогіі працы Эксекія да гэтага часу цалкам не зразумелыя, гэты кілік, як правіла, размяшчаюць сярод яго пазнейшых работ. Дакладная дата вагаецца паміж 540 і 530 гадамі да нашай эры.

Чаша была знойдзена падчас раскопак Люсьена Банапарта ў Вульчы і набыта для Людвіга I Вітэльсбаха ў 1841 годзе[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Michael Wood(руск.) бел., Bruce Cole(англ.) бел., Adelheid Gealt. Art of the Western World. From Ancient Greece to Post Modernism. — New York, 2006. — С. 10. — ISBN 978-0-671-67007-8.
  2. 2,0 2,1 214449: attisch schwarzfigurige Augenschale des Exekias (англ.) . arachne.uni-koeln.de. Праверана 1 сакавіка 2016.
  3. Karl Schefold(руск.) бел.. Gods and Heroes in Late Archaic Greek Art. — Cambridge, 1992. — С. 73–75. — ISBN 0-521-32718-0.
  4. Бекетт В.(руск.) бел.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 14. — 400 с.: ил. с.
  5. 5,0 5,1 Martin Robertson(англ.) бел. A Shorter History of Greek Art. — Cambridge, 2007. — С. 67. — ISBN 978-0-521-28084-6.
  6. Corpus Vasorum Antiquorum. — München, 2004. — С. 7. — ISBN 3-406-51960-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]