Дыятомавыя водарасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыятомавыя водарасці

Fragilariopsis kerguelensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bacillariophyceae Haeckel, 1878

Парадкі

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3685

Дыятомавыя водарасці, Крамяністыя водарасці (Bacillariophyceae) — аддзел водарасцей.

Віды і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваюць каля 300 родаў, больш за 19 тыс. сучасных і выкапнёвых відаў. Пашыраны ва ўсіх тыпах вадаёмаў і ў глебе па ўсім зямным шары. Вядомыя з юрскага перыяду. Па форме панцыра (асноўная сістэмная прыкмета) падзяляюцца на 2 класы: цэнтрычныя і пенатныя. На Беларусі адзначана каля 930 відаў, разнавіднасцей і форм з 47 родаў: актынела (Actinella), амфара (Amphora), анамеонеіс (Anomoeoneis), атэя (Attheya), ахнантэс (Achnanthes), бацылярыя (Bacillaria), гамфанема (Gomphonema), дыятома (Diatoma), калонеіс (Caloneis), таласіязіра (Thalassiosira), мелазіра (Melosira), навікула (Navicula), ніцшыя (Nitzschia), пінулярыя (Pinnularia), фрагілярыя (Fragilaria), цымбела (Cymbella) і інш.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднаклетачныя, мікраскапічныя (ад 4 да 2000 мкм) адзіночныя або каланіяльныя рухомыя арганізмы. Іх характэрная асаблівасць — цвёрдая з дзвюх палавінак (створак) крэменязёмная абалонка. Хларапласты маюць хларафілы а і с і фукаксанцін, які надае водарасцям буры колер. Назапашваюць алей, валюцін і хрызаламінарын. Размнажаюцца дзяленнем і палавым шляхам (ізагамія бязжгуцікавых гамет, кан'югацыя, аўтагамія або аагамія).

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дыятомавыя водарасці — найважнейшыя прадуцэнты арганічнага рэчыва (каля 25 % сусветнай першаснай прадукцыі, што ствараюць расліны), актыўныя ўдзельнікі самаачышчэння вод, індыкатары забруджання вадаёмаў. Вялікая колькасць іх створак складае горную пароду дыятаміт.

У палеанталогіі выкарыстоўваюць дыятомавы аналіз, заснаваны на вызначэнні таксанамічнай прыналежнасці выкапнёвых водарасцей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]