Дыяцэзія Хельсінкі
| Дыяцэзія Хельсінкі | |
|---|---|
| Dioecesis Helsinkiensis | |
| | |
| | |
| Рымскі абрад | |
| Галоўны горад | Хельсінкі, Фінляндыя |
| Краіна |
|
| Дата заснавання | 8 чэрвеня 1920 |
| Кафедральны сабор | Сабор Святога Генрыха |
| Мітраполія | падначаленне Святому Прастолу |
| Парафій | 7 |
| Тытул іерарха | Roman Catholic Bishop of Helsinki[d] |
| Іерарх | Raimo Ramón Goyarrola Belda[d] |
| Плошча дыяцэзіі | 338.145 км² |
| Насельніцтва дыяцэзіі | 5.236.611 чал. |
| Колькасць каталікоў | 9.067 |
| Доля каталікоў | 0,2 % |
| Афіцыйны сайт | catholic.fi |
| Карта | |
Дыяцэзія Хельсінкі (лац.: Dioecesis Helsinkiensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з'яўляецца царква Святога Генрыха.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.
18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.
25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.
Ардынарыі дыяцэзіі
[правіць | правіць зыходнік]- біскуп Іаханес Букс (20.03.1921 — 26.07.1933);
- біскуп Вілем Кобен (19.12.1933 — 29.06.1967);
- біскуп Паўль Версурэн (29.06.1967 — 18.09.1998);
- біскуп Юзаф Урубель (30.11.2000 — 28.06.2008);
- біскуп Тээму Сіпа (16.06.2009 — наш час).
Спіс прыходаў
[правіць | правіць зыходнік]У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:
- Коўвала – Царква Святой Урсулы;
- Оўлу – Царква Святыя Сям'і.
- Тамперэ – Царква Святога Крыжа;
- Турку – Царква Святой Брыгіты і Святога Хемінга;
- Хельсінкі – Сабор Святога Генрыха;
- Хельсінкі – Царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі;
- Ювяскюля – Царква Святога Олафа;
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
- Блла Inter alias, AAS 12 (1920), стр. 268—269 (лац.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт дыяцэзіі (фін.) (шведск.) (англ.)
- Інфармацыя (англ.)