Перайсці да зместу

Дыёгу Жота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дыёгу Жота
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 снежня 1996(1996-12-04)[1][2]
Памёр 3 ліпеня 2025(2025-07-03)[3][4][…] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178
Вага 70 кг
Пазіцыя нападаючы, вінгер
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2016 Сцяг Партугаліі Пасуш де Феррейра 41 (14)
2016—2018 Сцяг Іспаніі Атлетыка Мадрыд 0 (0)
2016—2017  Сцяг Партугаліі Порту 27 (8)
2017—2018  Сцяг Англіі Вулверхэмптан Уондерэрс 44 (17)
2018—2020 Сцяг Англіі Вулверхэмптан Уондерэрс 67 (16)
2020—2025 Сцяг Англіі Ліверпул 123 (47)
2014—2025 Усяго за кар'еру 302 (102)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыё́гу Жо́та (парт.: Diogo Jota; сапраўднае імя — Дыёгу Жозэ Тэйшэйра да Сілва; парт.: Diogo José Teixeira da Silva; 4 декабря 1996, Масарэлуш — 3 июля 2025, Паласьёс-дэ-Санабрыя, Самора, Кастылія и Леон, Іспанія) — партугальскі футбаліст, нападаючы и паўабаронца. Выступаў за зборную Партугаліі. Удзельнік дзвух чэмпіянатаў Еўропы (2020 и 2024).

Нарадзіўся 4 снежня 1996 у Масарэлушы, Партугалія. Рос з малодшым братам Андрэ (англ.).

Кар'ера ў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе ў складзе маладзёжнай зборнай Партугаліі Дыёгу Жота прыняў удзел у маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы. На турніры ён згуляў у матчах супраць каманд Сербіі[7] і Македоніі[8].

25 мая 2018 года забіў гол у таварыскім матчы з Італіяй (3:2).

У сакавіку 2019 года быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Партугаліі на матчы кваліфікацыі да Еўра 2020 супраць зборных Украіны і Сербіі. Нягледзячы на тое, што Дыёгу Жота так і ні разу не выйшаў на поле, разам з камандай у чэрвені ён стаў чэмпіёнам Лігі нацый УЕФА.

14 лістапада таго ж года Дыёгу Жота дэбютаваў за зборную, выйшаўшы на замену замест Крыштыяну Раналду на 84-й хвіліне ў матчы кваліфікацыі да Еўра 2020 супраць Літвы, які завяршыўся перамогай Партугаліі (6:0).

Свой першы гол за зборную Дыягу Жота забіў 5 верасня 2020 года ў дамашняй перамозе над Харватыяй у матчы Лігі Нацый УЕФА (4:1).

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2025 года за тыдзень да смерці ажаніўся з Рутай Кардоза[9]. Быў бацькам траіх дзяцей[10].

3 ліпеня 2025 года ў 0:40 па мясцовым часе Жота загінуў у ДТЗ на 65-м кіламетры трасы А-52 (англ.) на захадзе Іспаніі ў правінцыі Самора разам са сваім братам Андрэ, таксама прафесійным футбалістам. Браты загінулі, не здолеўшы выбрацца з палаючай машыны[11][12]. 5 ліпеня Дыёгу і Андрэ былі пахаваны ў партугальскім горадзе Гандамар[13][14].

«Вулверхэмптан Уандэрэрс»

«Ліверпуль»

Зборная Партугаліі

  • Гулец месяца англійскай Прэм'ер-лігі: студзень 2024
  • Камандор партугальскага ордэна Заслуг (2 верасня 2025 года, пасмяротна)[15]
  1. Diogo Jota // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diogo José Teixeira da Silva // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Boffi L. G. Mor Diogo Jota, futbolista del Liverpool, en un accident de trànsitNació Digital. Праверана 3 ліпеня 2025.
  4. Rodríguez Á. Muere el futbolista del Liverpool Diogo Jota en un accidente de tráfico en la provincia de ZamoraMarca, 2025. Праверана 3 ліпеня 2025.
  5. Liverpool FC footballer Diogo Jota and his brother killed in car crash in north of Spain — 2025. Праверана 3 ліпеня 2025.
  6. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  7. Portugal - Serbia 2:0 (англ.). www.soccerway.com. Праверана 1 лютага 2026.
  8. North Macedonia - Portugal 2:4 (англ.). www.soccerway.com. Праверана 1 лютага 2026.
  9. Millne, Sam. A wedding, a proposal, Gakpo's new hair and more LFC holidays (англ.). This Is Anfield (29 чэрвеня 2025). Праверана 1 лютага 2026.
  10. Greer, Jamie. LFC's Diogo Jota flooded with support after family announcement (англ.). Liverpool Echo (4 снежня 2024). Праверана 1 лютага 2026.
  11. Mark Wyatt, Kieren Williams. Diogo Jota dies latest: Liverpool forward killed in car crash in Spain two weeks after his wedding (англ.). Sky News (3 ліпеня 2025). Праверана 3 ліпеня 2025.
  12. Погиб форвард «Ливерпуля» Диогу Жота. Ему было 28 лет (руск.). Meduza (3 ліпеня 2025). Праверана 3 ліпеня 2025.
  13. Robinson, Martin. Diogo Jota's funeral to start today: Liverpool star being taken home. Mail Online (3 ліпеня 2025). Праверана 1 лютага 2026.
  14. Гордеев, Николай. В Португалии прошла церемония прощания с нападающим «Ливерпуля» Диогу Жотой (руск.). Чемпионат. Праверана 1 лютага 2026.
  15. Homenagem a Diogo Jota e a Jorge Costa
  • Профіль футбаліста на афіцыйным сайце "Ліверпуля" (англ.)
  • Профіль футбаліста на афіцыйным сайце англійскай Прэм'ер-лігі (англ.)
  • Профіль футбаліста на сайце Партугальскай футбольнай федэрацыі (парт.)