Дыёд Шоткі
Дыёд Шоткі — паўправадніковы дыёд з нізкім прамым напружаннем і хуткім пераключэннем. Названы ў гонар нямецкага фізіка Вальтэра Шоткі.
Дзеянне дыёда Шоткі заснавана на існаванні бар'ера Шоткі — рознасці патэнцыялаў на пераходзе метал-паўправаднік, роўнай рознасці іх работ выхаду. Бар'ер узнікае з-за нерухомага прасторавага зараду ў паўправадніку. У адрозненні ад паўправадніковых дыёдаў на p-n-пераходзе, дыёды Шоткі маюць значна меншае напружанне адкрыцця (да 0,1—0,2 В). Аднак дыёды Шоткі хутка і незваротна выходзяць з строю пры перавышэнні максімальнага адваротнага напружання.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Laughton M. A. «Electrical engineer's reference book» Newnes, 2003 (англ.)
- А. М. Прохоров «Физическая Энциклопедия» Москва, 1988 (руск.)
- Шоткі дыёд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 453.