Ды (басейн Паўночнага мора)
| Ды | |
|---|---|
| англ. River Dee, гэльск. Dè | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 154 км |
| Басейн | 2 100 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Плато Карнгармс, Шатландскае высакагор'е |
| • Каардынаты | 57°04′01,50″ пн. ш. 3°44′22,70″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Паўночнае мора |
| • Каардынаты | 57°08′31,60″ пн. ш. 2°04′04,40″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Паўночнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Шатландыя |
|
|
|
Ды (англ.: Dee, шатл. гэл.: Dè) — рака даўжынёй каля 154 км у паўночна-ўсходняй Шатландыі, у вобласці Абердзіншыр.
Выток ракі знаходзіцца на плато Карнгармс ва ўсходняй частцы Шатландскага высакагор'я. У верхнім цячэнні Ды працякае па гарыстай мясцовасці, а недалёка ад мястэчка Брэймар перапады вышынь стварылі на рацэ каскад невялікіх вадаспадаў, вядомы пад назвай Лін-оф-Ды. Далей Ды працякае практычна строга на ўсход па тэрыторыі гістарычнай вобласці Мар і абміне замак Балмарал, адну з рэзідэнцый англійскіх каралёў. У гэтым рэгіёне берагі ракі адрозніваюцца асаблівай маляўнічасцю, што спрыяла ператварэнню гэтай часткі даліны ракі ў папулярную зону летняга адпачынку. Ніжэй па цячэнні размешчаны горад Абайн, а ў вусці — Абердзін, найбуйнейшы горад паўночна-ўсходняй Шатландыі.
Рака Ды ўяўляе таксама цікавасць для рыбалоўства: у сярэднім цячэнні шмат ласося.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ды (басейн Паўночнага мора)