Дэвергі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дэвергі, Гродзенская вобласць)
Вёска
Дэвергі
|
Дэ́вергі[2] (трансліт.: Devierhi, руск.: Деверги) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.
Дэвергі адносіліся да т.зв. «лаздунскага» астраўка літоўскамоўнага насельніцтва. Станам на канец ХІХ ст., усе 801 жыхар Дэвергаў былі паходжаннем літоўцамі і ведалі літоўскую мову[3].
Паводле даваеннага даследчыка моўнага стану на беларуска-літоўскім памежжы (ад Браслава да Горадні) Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у гэтай вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Колькасць насельніцтва РБ у 2009 годзе
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Судник Т. М. Диалекты литовско-славянского пограничья. Очерки фонологических систем. — Москва, 1975. — С. 19.
- ↑ Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 253.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх