Перайсці да зместу

Дэвід Беніёф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Беніёф
англ.: David Benioff
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: David Friedman
Псеўданімы David Benioff
Дата нараджэння 25 верасня 1970(1970-09-25) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Stephen Friedman[d]
Жонка Amanda Peet[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, кінапрадзюсар, раманіст, тэлепрадзюсар, пісьменнік, настаўнік, акцёр, журналіст, вытворца, тэлерэжысёр, шоўранер, кінасцэнарыст, тэлесцэнарыст, кінарэжысёр
Гады творчасці з 2002
Мова твораў англійская
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Беніёф (англ.: David Benioff; імя пры нараджэнні Дэвід Фрыдман англ.: David Friedman[2]; нар. 25 верасня 1970, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі раманіст, сцэнарыст і прадзюсар. У супрацоўніцтве з Д. Б. Уайсам праславіўся як сустваральнік серыяла «Гульня тронаў».

Дэвід Фрыдман нарадзіўся ў 1970 годзе ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і. Ён узяў для псеўданіма дзявочае прозвішча маці Беніёф пры выданні свайго першага рамана ў 2001 годзе, каб пазбегнуць блытаніны з іншымі пісьменнікам Дэвідам Фрыдманам[3].

Скончыў Дартмуцкі каледж са ступенню бакалаўра ў галіне англійскай літаратуры. Некаторы час працаваў выкідалам, выкладчыкам англійскай мовы, трэнерам па барацьбе.

Вучыўся на аднагадовай праграме па ірландскай літаратуры ў Дубліне, дзе пазнаёміўся з Д. Б. Уайсам, які пазней стаў ягоным калегам і суаўтарам.

Атрымаў ступень магістра мастацтваў у 1999 годзе ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Ірвайне[4].

Разам з Д. Б. Уайсам Дэвід Беніёф найбольш вядомы як суаўтар і сустваральнік тэлесерыяла «Гульня тронаў» — экранізацыі цыклу раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна для HBO.

Таксама ён быў аўтарам сцэнарыя да фільма «25-я гадзіна» (англ.: 25th Hour, 2002), «Троя» (англ.: Troy, 2004), «Бягун за ветрам» (англ.: The Kite Runner, 2007). Быў суаўтарам сцэнарыя да «Людзі Ікс: Паходжанне. Расамаха» (англ.: X-Men Origins: Wolverine, 2009) і «Геміні» (англ.: Gemini Man, 2019).

У 2024 годзе Беніёф, Уайс і Аляксандр Ву сталі сцэнарыстамі і выканаўчымі прадзюсарамі серыяла «Задача трох цел» для Netflix.

Адзначаны шэрагам узнагарод за літаратурную і сцэнарную дзейнасць.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня 2006 года Дэвід Беніёф ажаніўся з актрысай Амандай Піт[5]. У пары трое дзяцей[6].

  1. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12367221X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. ↑ McRady, Rachel. Amanda Peet Gives Birth to Baby Boy: See His Name! (англ.). Us Weekly (8 снежня 2014). Праверана 25 мая 2025.
  3. ↑ Alden, William. Former Goldman Chief Walks Among Warriors and Dragons (англ.). DealBook (19 сакавіка 2014). Праверана 25 мая 2025.
  4. ↑ Benioff ’92 embraces storytelling in ‘surreal’ career | The Dartmouth(недаступная спасылка). web.archive.org (16 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2016. Праверана 25 мая 2025.
  5. ↑ Amanda Peet Weds Screenwriter Beau (англ.)(недаступная спасылка) (30 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2007. Праверана 1 чэрвеня 2025.
  6. ↑ Amanda Peet, 'Game of Thrones' producer David Benioff welcome baby boy (англ.). Los Angeles Times (8 снежня 2014). Праверана 25 мая 2025.