Перайсці да зместу

Дэвід Брус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Брус
Род дзейнасці урач, энтамолаг, патолагаанатам, мікрабіёлаг, батанік
Дата нараджэння 29 мая 1855(1855-05-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1931(1931-11-27)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Mary Elizabeth Bruce[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Брус (англ.: David Bruce; 29 мая 1855, Мельбурн, Аўстралія — 27 лістапада 1931, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі бактэрыёлаг, паразітолаг і эпідэміёлаг, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1899 года).

Нарадзіўся 29 траўня 1855 года ў Мельбурне. У 1881 годзе скончыў Эдынбургскі ўніверсітэт. З 1883 года прыняты на працу ў ваенна-медыцынскую службу. З 1884 па 1888 год працаваў на востраве Мальта, у 1888 годзе — у лабараторыі Роберта Коха ў Берліне, з 1889 па 1894 год — у Шпіталі каралевы Вікторыі ў Нэтлей. У 1903 годзе ўзначальваў экспедыцыю ва Уганду для вывучэння соннай хваробы, у 1904 годзе ўзначальваў камісію па вывучэнні ліхаманкі на востраве Мальта. З 1914 па 1918 год працаваў у Ваенна-медыцынскім каледжы ў Мільбанку, Лондан. З 1918 года — на пенсіі па стане здароўя.

Памёр 27 лістапада 1931 года ў Лондане, праз 4 дні пасля смерці сваёй жонкі падчас яе памінальнай службы. Абодва былі крэміраваны ў Лондане, іх попел пахаваны разам недалёка ад замка Стэрлінг, пад простым каменным крыжом. У іх не было дзяцей.

Зноскі

  1. а б David Bruce // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б David Bruce // Munk's Roll
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #117636207 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.