Дэвід Робертс
| Дэвід Робертс | |
| | |
| Дата нараджэння: | 24 кастрычніка 1796[1][2][…] |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | 25 лістапада 1864[1][2][…] (68 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Месца пахавання: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | мастак |
| Член у | |
| | |
Дэвід Робертс (англ.: David Roberts; 24 кастрычніка 1796 — 24 лістапада 1864) — шатландскі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і рамесніка ў прыгарадзе Эдынбурга. Пасля заканчэння пачатковай школы быў вызначаны чаляднікам да маляра і дэкаратара Гэвіна Б'юга (Gavin Beugo).
У 1815 Робертс стаў працаваць самастойна. У 1819 — сцэнограф Каралеўскага Тэатра ў Глазга, у 1820 — у Эдынбургскім тэатры, з 1822 — у тэатры Друры-Лейн (Лондан), а з 1826 года — у тэатры Ковент Гардэн. Першая выстаўка карцін адбылася ў 1824.
Праславіўся як майстар малявання архітэктурных помнікаў. У 1824 падарожнічаў па Францыі, Бельгіі, Галандыі і Германіі, дзе зрабіў мноства малюнкаў, якія ў той час мелі вялікі попыт, паколькі фатаграфія яшчэ не была вынайдзенай, і малюнкі і гравюры былі адзіным спосабам паказаць чытачу як выглядаюць далёкія краіны. У 1832—1833 правёў адзінаццаць месяцаў у Іспаніі і Марока.
Дэвід Робертс быў таксама заснавальнікам Таварыства брытанскіх мастакоў, якое ўзначаліў у 1831 годзе.
Найбольш плённай была паездка мастака ў Егіпет і Палестыну ў 1838—1839 гадах.
Робертс адплыў у гэта падарожжа 11 верасня 1838 з Марселю і 24 верасня прыбыў у Александрыю. На караблі мастак падняўся па Нілу далёка ў Нубію, да храма Абу-Сімбел. C 7 лютага па 13 мая 1839 года здзейсніў падарожжа праз Сінай і Петру ў Ерусалім і іншыя месцы Святой зямлі. 21 ліпеня 1839 мастак вярнуўся ў Англію. Ён прывёз з сабой 272 малюнка, карціну, якая паказвае панараму Каіра, тры сшытка эскізаў і дзённік падарожжа, перапісаны яго дачкой Крысцінай.
У 1841 годзе Дэвід Робертс быў абраны чальцом Каралеўскай Акадэміі. Публікацыя ў 1842—1849 альбома гравюр з егіпецкіх і палестынскіх карцін прынесла Робертсу еўрапейскую вядомасць. Ён стаў самым знакамітым мастаком віктарыянскай эпохі.
У 1843 годзе Робертс яшчэ раз пабываў у Францыі, Бельгіі і Галандыі, у 1851 годзе — у паўночнай Італіі, праз два гады — у Рыме і Неапалі, а пазней — зноў у Бельгіі і ў Парыжы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 David Roberts // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 David Roberts (painter) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|