Дэзадарант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палачкавы дэзадарант

Дэзадаранты (ад фр.: Dés - прыстаўка, якая азначае выдаленне, і лац. Odor - пах[1]) — касметычныя вырабы, прызначаныя для маскіроўкі, паслаблення або ліквідацыі непрыемных пахаў.

Механізм дзеяння дэзадарантаў заключаецца ў прадухіленні размнажэння бактэрый у вільготным асяроддзі, і ў паглынанні натуральных пахаў цела і іншых дакучлівых пахаў. У склад дэзадарантаў часта ўваходзяць дэзінфікуючыя і бактэрыцыдныя дадаткі, што знішчаюць мікраарганізмы і перашкаджаюць з'яўленню непрыемнага паху.

Найбольш часта дэзадаранты прымяняюцца ў зоне падпах, для ўхілення паху, выкліканага пераважна прадуктамі бактэрыяльнага раскладання поту.

Зноскі

  1. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 1 : А-Л. - 1999. - 736 с. - ISBN 985-11-0152-4, С.465