Дэзерташ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дэзерташ
Карта Дэзерташ
Карта Дэзерташ
32°32′46″ пн. ш. 16°31′31″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМадэйра
АкваторыяАтлантычны акіян
Колькасць астравоў4
Найбуйнейшы востраўДэзерта-Гранды
Агульная плошча14,21 км²
Найвышэйшы пункт442 м
КраінаFlag of Portugal.svg Партугалія
Дэзерташ (Афрыка)
Дэзерташ
Дэзерташ
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Дэзерташ (парт.: Desertas) — архіпелаг на ўсходзе Атлантычнага акіяна. Падпарадкаваны адміністрацыі Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча — 14,21 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэзерташ — ланцуг з 3 астравоў (Дэзерта-Гранды, Шан і Бужыу) і скалы Прэгу-ду-Мар, які месціцца ў 36 км на паўднёвы захад ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Найбуйнейшы востраў Дэзерта-Гранды займае плошчу каля 10 км².

Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне, складзены туфамі і базальтамі. Пераважаюць гарыстыя пейзажы. Найвышэйшы пункт — 442 м. Крыніцы пітной вады ёсць толькі на Дэзерта-Гранды.

Клімат мяккі міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +15°C да +23°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Для астравоў Дэзерташ характэрна наяўнасць 2 асноўных экалагічных зон — прыморскай, якая цягнецца ад ўзбярэжжа да вышыні каля 360 м, і горнай, якая пачынаецца з 300 м. Першая зона найбольш багатая, уключае пляжы, прыбярэжныя лугі, зараснікі хмызнякоў і траў. Другая ўяўляе камяністую паўпустыню. Флора блізкая да суседняй Мадэйры і іншых астравоў Макаранезіі. Тут сустракаюцца каля 200 відаў сасудзістых раслін, грыбы, лішайнікі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі і цюленямі-манахамі. Пасля адкрыцця разам з мараплаўцамі на сушу трапілі грызуны. Акрамя таго, былі завезены козы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг быў адкрыты ў 1420 г. партугальскімі мараплаўцамі. З-за недахопу пітной вады неаднаразовыя спробы каланізацыі скончыліся беспаспяхова. Да 1972 г. астравы належылі прыватным уладальнікам. Тут вялося паляванне на коз і цюленяў. На востраве Дэзерта-Гранды вырошчвалі збожжавыя культуры. У наш час архіпелаг мае запаведны статус.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 г. астравы Дэзерташ былі абвешчаны запаведнікам. У 1993 г. Савет Еўропы класіфікаваў яго як біягенетычны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]