Дэзоксірыбануклеазы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дэзоксірыбануклеа́зы (ДНК-азы) — ферменты класа нуклеаз, якія каталізуюць расшчапленне фосфадыэфірных сувязей у полінуклеатыдных ланцугах ДНК.

Шырока прадстаўлены ў клетках жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Удзельнічаюць у рэгуляванні распаду і сінтэзу ДНК, аднаўленні структуры яе малекул праз выдаленне пашкоджаных участкаў.

Уласцівасць дэзоксірыбануклеазаў аднаўляць структуры малекул выкарыстоўваюць у геннай інжынерыі пры выдаленні ці ўманціраванні ў малекулу ДНК патрэбнага гена.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]