Дэйтэрый
| Дэйтэрый | |
|---|---|
| |
| Агульныя звесткі | |
| Назва, сімвал | Дэйтэрый |
| Альтэрнатыўныя назвы | цяжкі вадарод, D |
| Нейтронаў | 1 |
| Пратонаў | 1 |
| Уласцівасці нукліда | |
| Атамная маса | 2,0141017778(4)[1] а. а. м. |
| Лішак масы | 13 135,7216(3)[1] кэВ |
| ізатопная распаўсюджанасць | 0,0115(70) %[2] |
| Перыяд паўраспаду | стабільны[2] |
| Спін і цотнасць ядра | 1+[2] |
Дэйтэрый (сімвал 2H альбо D; ад грэчаскага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэйтэрыю на 7000 атамаў звычайнага вадароду).
Ядро дэйтэрыю складаецца з аднаго пратона і аднаго нейтрона, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу чым протый (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсліць адрозненне ад дэйтэрыю і трыцію), і з гэтай прычыны іх хімічныя ўласцівасці досыць моцна адрозніваюцца. Хаця дэйтэрый не з'яўляецца асобным хімічным элементам яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).
У прыродзе дэйтэрый сустракаецца як газ D2 (2H2).
Дэйтэрый быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клейтанам Юрый, хімікам з Калумбійскага ўніверсітэта. Юры атрымаў Нобелеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.
Дэйтэрый разам з трыціем з'яўляецца вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сінтэзу, з-за вялікага выхаду энергіі пры рэакцыі D-T:
- МеВ
Дэйтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фарміраваць цяжкую ваду (D2O). Менавіта цяжкая вада з'яўляецца найлепшым замядляльнікам нейтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D2O неабходна каля 40000 м³ H2O.
Наяўнасць дэйтэрыю ў зорках з'яўляецца моцным аргументам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорый узнікнення Сусвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак знішчаюць дэйтэрый. І фізікам пакуль невядома натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэйтэрый.
Дэйтэрый шырока ўжываецца ў тэхніцы і медыцыне. Канада з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам дэйтэрыю на планеце, каб забяспечваць функцыянаванне свайго рэактара CANDU.
Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]
| Гэта пачатак артыкула пра ізатоп хімічнага элемента. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- ↑ 1,0 1,1 G. Audi, O. Bersillon, J. Blachot and A. H. Wapstra (2003). "The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties". Nuclear Physics A 729: 3–128. doi:. http://www.nndc.bnl.gov/amdc/nubase/Nubase2003.pdf.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Шаблон:Даведнік:Nubase2003

