Перайсці да зместу

Дэкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэкан — пасада ва ўніверсітэце ці іншай вышэйшай навучальнай установе, кіраўнік факультэта, адказны за яго адміністрацыйную, навуковую і адукацыйную дзейнасць. Ён кіруе працай факультэта, арганізуе навучальны працэс, ажыццяўляе кантроль за яго якасцю і забяспечвае выкананне навучальных праграм.

Дэкан факультэта выконвае наступныя асноўныя функцыі:

  • Кіраўніцтва факультэтам: кіруе дзейнасцю кафедраў, навуковых падраздзяленняў і іншых структурных адзінак факультэта.
  • Арганізацыя адукацыйнага працэсу: забяспечвае рэалізацыю вучэбных планаў, кантралюе якасць адукацыі і метадычную працу.
  • Навуковая дзейнасць: спрыяе развіццю навуковых даследаванняў, падтрымлівае працу навуковых гурткоў і лабараторый.
  • Кадравая палітыка: удзельнічае ў падборы і атэстацыі выкладчыкаў, кантралюе іх кваліфікацыю і прафесійны рост.
  • Фінансавае кіраванне: кіруе бюджэтам факультэта, размеркоўвае фінансавыя рэсурсы.
  • Захаванне дысцыпліны: падтрымлівае дысцыпліну сярод студэнтаў і выкладчыкаў, разглядае пытанні парушэння правілаў унутранага распарадку.
  • Узаемадзеянне з іншымі ўстановамі: прадстаўляе факультэт на ўзроўні ўніверсітэта, супрацоўнічае з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі.

Для лепшага ажыццяўлення гэтых функцый дэкан можа мець аднаго ці некалькіх заступнікаў, напрыклад, заступніка дэкана па выхаваўчай рабоце, заступніка дэкана па навуковай рабоце, заступніка дэкана па вучэбнай рабоце і інш.

Дэкан прызначаецца на пасаду ў адпаведнасці з заканадаўствам канкрэтнай краіны і статутам адпаведнай навучальнай установы. У розных краінах працэдура прызначэння можа адрознівацца. Часцей за ўсё дэкан:

  • выбіраецца выкладчыкамі і прадставіцелямі студэнтаў і аспірантаў факультэта;
  • прызначаецца рэктарам універсітэта;
  • праходзіць зацвярджэнне адпаведнымі органамі кіравання, напрыклад, Радай універсітэта.

Тэрмін паўнамоцтваў (кадэнцыя) дэкана звычайна ў большасці краін складае ад 3 да 5 гадоў, пасля чаго можа быць падоўжаны тэрмін паўнамоцтваў дзеючага дэкана або праведзены новы конкурс.

Кваліфікацыйныя патрабаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат на пасаду дэкана як правіла павінен мець:

  • навуковую ступень як мінімум кандыдата навук ці эквівалентную;
  • досвед выкладчыцкай і навуковай дзейнасці;
  • упраўленчыя навыкі і адміністрацыйны досвед;
  • адпаведную рэпутацыю і аўтарытэт у акадэмічнай супольнасці.
  • Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых устаноў адукацыі ўсіх тыпаў» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.2001 г.