Дэкаполіс (Эльзас)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэкаполіс (Дзесяціграддзе; ням.: Zehnstädtebund, фр.: Décapole) — саюз 10 вольных гарадоў Эльзаса. У 1354 годзе імператар Карл IV аб’яднаў дзесяць гарадоў (Мюлуз, Вісамбур і інш.) у групу, названую Дэкаполіс. Яна перажыла далучэнне да Францыі Людовікам XIV у 1678 годзе і была скасавана падчас Французскай рэвалюцыі.

Спіс гарадоў[правіць | правіць зыходнік]

Кальмар (Colmar) Гагенау (Hagenau) Кайзерсберг (Kaysersberg) Ландау (Landau) Мюльгаўзен (Mülhausen) Мюнстэр (Münster)
Оберэнгайм (Oberehnheim) Росгайм (Rosheim) Шлетштат (Schlettstadt) Зельц (Seltz) Цюркгайм (Türkheim) Вайсенбург (Weißenburg)
  1. Гагенау (цяпер — Агно)
  2. Кальмар
  3. Цюркгайм (цяпер — Цюркайм)
  4. Вайсенбург (цяпер — Вісамбур)
  5. Оберэнгайм (цяпер — Абернэ)
  6. Кайзерсберг
  7. Росгайм (цяпер — Расайм)
  8. Мюнстэр
  9. Шлетштат (цяпер — Селеста)
  10. Мюльгаўзен (цяпер — Мюлуз)

Праз 4 года да Дэкаполіса далучыўся Зельц (фр.: Seltz), які аднак у 1418 годзе адышоў назад да федэральнага ўрада. Пасля сыходу Мюльгаўзена (Мюлуза) у 1515 годзе, Дэкаполіс фармальна выйшаў за межы Эльзаса, далучыўшы пфальцкі Ландау (1521).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lucien Sittler. La Décapole alsacienne des origines à la fin du moyen âge (Publ. de l’Institut des Hautes Études Alsaciennes XII, 1955)
  • Lucien Sittler. Der elsässische Zehnstädtebund, seine geschichtliche Eigenheit und seine Organisation. Esslinger Studien 10, 1964. — S. 59—77.
  • Lucien Sittler. Artikel Zehnstädtebund / Lexikon des Mittelalters, 3 Sp. 654
  • Christian Ohler. Zwischen Frankreich und dem Reich. Die elsässische Dekapolis nach dem Westfälischen Frieden. Mainzer Studien zur Neueren Geschichte 9. — Frankfurt: Peter Lang, 2002. — ISBN 3-631-38777-6
  • Bernard Vogler (Hg.). La Décapole. Dix villes d’Alsace alliées pour leurs libertés 1354—1679. — Strasbourg: Éditions La Nuée Bleue/DNA, 2009. — ISBN 978-27165-0728-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]