Дэклан Райс
| | ||||
| Агульная інфармацыя | ||||
| Нарадзіўся |
14 студзеня 1999[1] (27 гадоў)
|
|||
| Грамадзянства | ||||
| Рост | 188 см[3] | |||
| Вага | 80 кг[4] | |||
| Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
Дэ́клан Райс (англ.: Declan Rice; нар. 14 студзеня 1999) — англійскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]
Маленькім хлопчыка Райс далучыўся да акадэміі «Чэлсі»[5][6]. Аднак, у веку 14 гадоў пастанавіў сабе перайсці да «Вест Хэм Юнайтэда»[7]. У снежні 2015 года паўабаронца склаў з клубам першы прафесійны кантракт[8]. У красавіку 2017 года пачаў прыцягвацца да першай каманды клуба, а ў апошнім туры сезона 2016—2017 гадоў ігрок дэбютаваў у прафесійным футболе, з'явіўшыся ў кампенсаваны час у матчы супраць «Бернлі»[9].
У наступным сезоне замацаваўся ў першай камандзе, фінішаваўшы паводле вынікаў сезону на другім месцы ў апытанцы найлепшага футбаліста клуба, саступіўшы першы радок аўстрыйцу Марка Арнаутавічу[10]. 22 снежня 2018 года згуляў свой 50-ы матч у кашулі «Вест Хэму», стаўшы другім маладзёнам да 20 гадоў, хто здолеў дасягнуць гэтага паказчыку пасля Майкл Керык[11][12]. 28 снежня 2018 года Райс узгадніў новую працоўны дагавор з клубам, якая прадугледжвала супрацоўніцтва да 2024 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на год[13]. Праз год паўабаронца ва ўзросце 20 гадоў часам выходзіў на пляцоўку ў якасці капітанам каманды. У сезоне 2019—2020 гадоў ігрок быў настолькі ключавой постаццю дружыны, што згуляў усе 38 матчаў чэмпіянату, не прапусціўшы аніводнай хвіліны. У выніку ў 2020 годзе быў абраны найлепшым футбалістам «Вест Хэма» года[14]. Ігрок працягваў значна ўплываць на гульню каманды, а ў красавіку 2021 года прапусціў чатыры тыдні праз траўму калена[15]. У маі 2022 года пасля таго, як пайшоў Марка Нобла, Райс быў абраны капітанам лонданцаў[16]. Застаючыся ў клуба, паўабаронца яшчэ некалькі разоў абіраўся найлепшым футбалістам клуба.
15 ліпеня 2023 года Райс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам»[17]. Як паведамлялася, сума трансферу склала рэкордныя для клуба 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, у дадатак да якіх прапанаваліся бонусы ў памеры 5 мільёнаў, што зрабіла Райса найдаражэйшым англійскіх футбалістам, пераўзышоўшы папярэдні рэкорд, які належаў Джэку Грылішу[18]. Райс дэбютаваў у кашулі «Арсеналу» 6 жніўня ў матчы Суперкубка Англіі супраць «Манчэстэр Сіці», дзе «Арсенал» перамог з лікам 4:1 па пенальці пасля нічыі 1:1 у асноўны час. 12 жніўня спартсмен з'явіўся ў першай адзінаццатцы ў стартавым матчы «Арсеналу» ў Прэм’ер-лізе сезона 2023—2024 гадоў, калі «гарматнікі» здабылі хатнюю перамогу з лікам 2:1 над «Нотынгем Форэстам»[19][20]. 3 верасня паўабаронца ўключыў свой першы гол за «Арсенал» у кампенсаваны час гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд», спрычыніўшыся да перамогі з лікам 3:1[21].
Райс быў намінаваны на званне найлепшага футбаліста ФІФА на падставе выступаў як за лонданскія клубы, гэтак і ў складзе нацыянальнай зборнай[22]. 11 лютага ігрок забіў свой першы гол у браму «Вест Хэм Юнайтэд».
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Маючы бабулю і дзядулю, якія паходзілі з ірландскага Корку, Райс меў мажлівасць гуляць у складзе зборнай Ірландыі. У выніку ігрок часта выклікаўся ў зборныя гэтай краіны розных узростаў. Нарэшце, 23 сакавіка 2018 года футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірландыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі. Аднак, Райс быў не пэўны за якую краіну ён жадае гуляць, таму быў выключаны з складу зборнай.
13 лютага 2019 года Райс пастанавіў сабе гуляць у складзе зборнай Англіі[23][24]. 5 сакавіка змена футбольнага грамадзянства была зацверджана ФІФА[25]. 13 сакавіка футбаліст быў выкліканы да складу зборнай на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2020 года супраць зборных Чэхіі і Чарнагорыі[26]. Ігрок паклаў пачатак выступы ў англійскай дружыне 22 сакавіка, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў гульні супраць чэхаў на стадыёне Уэмблі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Вест Хэм Юнайтэд»:
- Пераможца Лігі канферэнцый: 2023
«Арсенал»:
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2018
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Declan Rice // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ https://www.premierleague.com/players/15202/Declan-Rice/overview Праверана 9 верасня 2024.
- ↑ https://www.whufc.com/teams/first-team/squad/declan-rice
- ↑ «West Ham’s Declan Rice on his rapid rise and future plans with club and country». Metro.
- ↑ «Ireland anger over England’s move for Declan Rice». The Times.
- ↑ «A personal message to West Ham United supporters from Declan Rice…». West Ham United F.C.
- ↑ «Declan Rice: A career timeline». West Ham United F.C.
- ↑ «Rice — It’s a dream come true». West Ham United F.C.
- ↑ «Arnautovic crowned Betway Hammer of the Year». West Ham United F.C.
- ↑ «Mason’s ironic cheers & Rice going mad — West Ham moments missed». Football.London.
- ↑ «Analysis: Resilient Rice has shown age is no barrier». West Ham United F.C.
- ↑ «West Ham United sign Declan Rice to new long-term contract». West Ham United F.C.
- ↑ «Declan Rice crowned 2019/20 Betway Hammer of the Year». West Ham United F.C.
- ↑ «Declan Rice: West Ham midfielder to miss four weeks with knee injury». BBC Sport.
- ↑ «Declan Rice relishing in role as West Ham’s captain as he sets England target». Football.London.
- ↑ «Declan Rice completes transfer to Arsenal». Arsenal F.C.
- ↑ «Declan Rice: Arsenal sign England midfielder from West Ham for £105m». BBC Sport.
- ↑ «Declan Rice’s first-half by numbers: Midfielder superb vs. Forest». CaughtOffside.
- ↑ «Arsenal 2-1 Nottingham Forest: Premier League — as it happened». The Guardian.
- ↑ «Declan Rice late strike earns Arsenal dramatic Manchester United victory». The Guardian.
- ↑ «Rice nominated for Best FIFA Men’s Player». Arsenal FC.
- ↑ «Declan Rice pledges future to England». The Independent.
- ↑ «Declan Rice: Is West Ham midfielder ready for England?». BBC Sport.
- ↑ «Declan Rice: Fifa confirms West Ham midfielder's switch to England from Republic of Ireland». BBC Sport.
- ↑ «Declan Rice: England call-up for West Ham midfielder for Euro 2020 qualifiers». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (англ.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)