Перайсці да зместу

Дэльфінавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэльфінавыя

Афаліна — Tursiops truncatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Delphinidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180415
NCBI  9726
EOL  7659
FW  42953

Дэльфінавыя, дэльфі́ны (Delphinidae) — сямейства марскіх млекакормячых. Уключае большасць відаў кітападобных. Пашыраны амаль ва ўсіх морах.

Даўжыня цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалакацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта цэнтральная нервовая сістэма: галаўны мозг вялікі, шарападобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі звілінамі.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Палавая спеласць у З—5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. Здольныя да гукапераймання.

Аб’екты спецыяльных даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў акіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца.