Перайсці да зместу

Дэль-Мар (Каліфорнія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Дэль-Мар
англ.: Del Mar
32°57′18″ пн. ш. 117°15′50″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 34 ± 1 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼3 954 чал. (1 красавіка 2020)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 92014
delmar.ca.us (англ.)
Паказаць/схаваць карты


Дэль-Мар (Каліфорнія) (ЗША)
Дэль-Мар (Каліфорнія)
Дэль-Мар (Каліфорнія)


Мапа

Дэль-Мар (англ.: Del Mar) — горад у акрузе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША. Заснаваны 15 ліпеня 1959 года. «Дэль-Мар» па-іспанску азначае «ля мора», што адлюстроўвае яго размяшчэнне на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Колькасць насельніцтва - 4 347 чалавек (2018 год).

У 1885 палкоўнік Джэйкаб Тэйлар купіў 338 акраў (1,37 км2) у Энаха Талберта, маючы намер пабудаваць марскі курорт для багатых і знакамітых. Ваенна-марскі флот ЗША эксплуатаваў ваенна-марскую дапаможную авіяцыйную базу для дырыжабляў у Дэль-Мары падчас Другой сусветнай вайны.

Асноўная маса насельніцтва горада пражывае ўздоўж узбярэжжа і скалаў над акіянам. Аднак гэтая ўласцівасць робіць яго вельмі ўразлівым перад зменамі клімату і выкліканым ім павышэннем узроўня акіяна і наступнай эрозіяй узбярэжжа. Ужо цяпер транспартная інфраструктура горада знаходзіцца пад пагрозай. У горадзе ёсць план адаптацыі да зменаў клімату, у якім аднак няма стратэгіі кіраванага адступленням горада ўглыб кантынента пад націскам вады, хоць ён і быў рэкамендаваны Прыбярэжнай камісіяй штата Каліфорнія ў 2019 годзе.

У амерыканскім тэлесерыяле «Траўка» горад фігуруе пад трохі змененай назвай «Рэн-Мар». Менавіта ў ім разгортваюцца падзеі аднаго з сезонаў тэлесерыялу.

Зноскі

  1. ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.