Усходні Тымор
| Дэмакратычная рэспубліка Усходні Тымор | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Repúblika Demokrátika Timor Lorosa’e República Democrática de Timor-Leste | |||||
| |||||
| Дэвіз: «Honra, Pátria e Povo (Гонар, Радзіма і народ)» | |||||
| Гімн: «Pátria» | |||||
|
|
|||||
| Дата незалежнасці |
28 лістапада 1975 (ад Партугаліі) 20 мая 2002 (ад Інданезіі) |
||||
| Афіцыйныя мовы | партугальская мова і Tetum[d] | ||||
| Сталіца | |||||
| Найбуйнейшыя гарады | Дылі | ||||
| Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм’ер-міністр |
Жазэ Рамуш-Орта Шанана Гужмау |
||||
| Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
| Тэрыторыя | |||||
| • Агулам | 15 007 км² (154-я ў свеце) | ||||
| Насельніцтва Усходняга Тымора | |||||
| • Ацэнка (2005) | 1 040 880 чал. (156-я) | ||||
| • Перапіс | 69 чал. | ||||
| ВУП (ППЗ) | |||||
| • разам (2004) | 370 млн дол. (185-е месца) | ||||
| • На душу насельніцтва | 400 дол. | ||||
| ІРЧП (2007) | 0.489 (нізкі) | ||||
| Валюта | долар ЗША і East Timor centavo coins[d] | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tl | ||||
| Код ISO | TL | ||||
| Код МАК | TLS | ||||
| Тэлефонны код | +670 | ||||
| Часавыя паясы | UTC+9 і Asia/Dili[d][1] | ||||
| Аўтамабільны рух | злева[d] | ||||
| Гісторыя Усходняга Тымора |
|---|
Усходні Тымор (парт.: Timor-Leste, тэтум: Timór Lorosa’e) – дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Займае паўночна-ўсходнюю частку вострава Тымор, паўэксклаў Oecussi-Ambeno ў заходняй частцы вострава, а таксама прылеглыя астравы Ataúro і Jaco. Абмываецца водамі Індыйскага і Ціхага акіянаў: Тыморскае мора на поўдні, мора Саву на паўночным захадзе, пралівы Ombai і Wetar на поўначы.
Тэрыторыя – 14,9 тыс. км². Даўжыня берагавой лініі – 706 км, працягласць сухапутнай мяжы з Інданезіяй – 228 км.
Сталіца – горад Дылі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: 13 раёнаў[2][3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва — 1,22 млн чалавек (ацэнка 2018 года), у асноўным, аўстранезійцы і папуасы. Таксама тут пражываюць інданезійцы, кітайцы, філіпінцы, в’етнамцы і інш[2].
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйныя мовы — партугальская (ёю рэальна валодае каля 5 % насельніцтва) і мясцовы тэтум. Інданезійская (па розных ацэнках, у той або іншай ступені яе выкарыстаюць да 80 % усходнетыморцаў) і англійская (2 %) маюць статус адміністрацыйных моў.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]98% насельніцтва – каталікі[3].
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература — звыш 26 °C. Адрозніваюць два сезоны: дажджлівы і сухі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнае насельніцтва вострава Тымор — плямёны, блізкія да папуасаў. Бліжэй да н.э. тут з’явіліся плямёны мангалоіднай расы, якія размаўлялі на аўстранезійскіх мовах. У XVI ст. на Тыморы пасяліліся тэтумы — найбольшая народнасць сучаснага Усходняга Тымора. У XVI ст. тут з’явіліся партугальцы, у XVII ст. — галандцы. У канцы XVIII ст. усходняя частка Тымора замацавана за Партугаліяй, заходняя — за Нідэрландамі. У 1942—1945 востраў акупіраваны японскімі войскамі. З 1973 Усходні Тымор — аўтаномная правінцыя Партугаліі. Пасля звяржэння ў Партугаліі аўтарытарнага рэжыму (1974) створаны палітычныя арганізацыі Усходняга Тымора: Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымора (ФРЭТЫЛІН), Тыморскі дэмакратычны саюз (УДТ) і Тыморскі народна-дэмакратычны саюз (АПОДЭТЫ). У жніўні 1975 УДТ здзейсніў спробу дзяржаўнага перавароту, што прывяло да грамадзянскай вайны, у якой перамог ФРЭТЫЛІН. 28 лістапада 1975 ФРЭТЫЛІН абвясціў Народна-Дэмакратычную Рэспубліку Усходні Тымор. У адказ АПОДЭТЫ і УДТ звярнуліся за дапамогай да Інданезіі, якая 7 снежня 1975 увяла свае войскі ва Усходні Тымор. У ліпені 1976 Інданезія абвясціла Усходні Тымор сваёй 27-й правінцыяй, што не прызнала ААН. ФРЭТЫЛІІН працягваў партызанскую вайну супраць інданезійскай акупацыі (з 1986 сумесна з УДТ). Інданезійскія войскі ажыццяўлялі масавыя рэпрэсіі, якія забралі больш за 100 тыс. жыццяў.
Пасля падзення ў Інданезіі дыктатуры (1998) новы інданезійскі ўрад правёў 30 жніўня 1999 плебісцыт, на якім каля 80 % жыхароў Усходняга Тымора выказаліся за незалежнасць. Узброеныя выступленні праінданезійскіх сіл прывялі да ўводу на тэрыторыю Усходняга Тымора ў верасні 1999 войск ААН і стварэння Часовай адміністрацыі. У жніўні 2001 адбыліся выбары ў Канстытуцыйную асамблею, якая ў кастрычніку 2001 прыняла канстытуцыю Усходняга Тымора. У красавіку 2002 прэзідэнтам Усходняга Тымора выбраны кіраўнік узброенай барацьбы за незалежнасць, лідар ФРЭТЫЛІН Ш. Гужмау. 20 мая 2002 абвешчана незалежнасць Усходняга Тымора.
Дзяржаўны лад
[правіць | правіць зыходнік]Унітарная дэмакратычная рэспубліка парламенцкага тыпу. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, прынятай у сакавіку 2002 года, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з красавіка 2002 году — Шанана Гужмау) абіраецца прамым галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў (наступныя прэзідэнцкія выбары ў 2007). Асноўная паўната выканаўчай улады засяроджана ў руках прэм’ер-міністра (з мая 2002 года — Мары Алкатыры), прызначанага прэзідэнтам па паданні парламенцкай большасці.
Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатны парламент, валодае шырокімі ўладнымі паўнамоцтвамі па кіраванні дзяржавай. Складаецца з 88 дэпутатаў, уключаючы прэм’ер-міністра і членаў урада. 13 дэпутатаў прадстаўляюць 13 адміністрацыйных раёнаў і 75 абіраюцца па прапарцыйнай сістэме. У цяперашнім скліканні (наступныя парламенцкія выбары прызначаныя на жнівень 2006) дамінуе партыя ФРЭТЫЛІН (Рэвалюцыйны фронт за незалежнасць Усходняга Тымору) — 57,4 %, астатнія партыі — Дэмакратычная, Сацыяльна-дэмакратычная партыя Усходняга Тымора, Тыморская сацыяльна-дэмакратычная асацыяцыя — кожная маюць меней 10 % парламенцкіх месцаў.
Прысутнасць кантынгенту міжнародных міратворчых сіл дагэтуль забяспечвала досыць высокі ўзровень палітычнай стабільнасці ва Усходнім Тыморы.
Тым не менш, у краіне захоўваецца пагроза дэстабілізацыі, у аснове чаго ляжаць такія фактары, як вельмі цяжкае сацыяльна-палітычнае становішча ў краіне, а таксама канфлікты паміж наяўнымі ў кіраўніцтве групоўкамі. У студзені 2006 года ДРУТ звярнулася ў СБ ААН з просьбай аб падаўжэнні мандата Аддзялення ААН ва Усходнім Тыморы.
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле канстытуцыі ў знешнепалітычнай сферы ДРУТ арыентуецца на развіццё дружалюбных сувязяў са ўсімі дзяржавамі свету, заснаваных на супрацоўніцтве, узаемнай роўнасці, павазе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і правоў чалавека ў інтарэсах мірнага ўрэгулявання канфліктаў, раззбраення, стварэнні калектыўнай сістэмы бяспекі і новага больш справядлівага міжнароднага эканамічнага парадку. Канстытуцыя замацоўвае таксама нацэленасць Усходняга Тымора на «прывілеяваныя» адносіны з дзяржавамі партугаламоўнай супольнасці і «адмысловыя сувязі сяброўства і супрацоўніцтва» з суседнімі дзяржавамі і краінамі рэгіёна.
У верасні 2002 года Усходні Тымор стаў 191-м членам ААН. Рэспубліка аформіла членства ў Сусветным банку, МВФ, Руху недалучэння, актыўна імкнецца да скарэйшага далучэння да механізмаў палітыка-эканамічнага ўзаемадзеяння ў субрэгіёнах ПУА і ПЦР. У ліпені 2005 прыняты ў АРФ. Выяўляючы цікавасць да АСЕАН, у 2011 падаў заяўку еа ўступленне, а 26 кастрычніка 2025 года далучыўся да арганізацыі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка развітая вельмі слаба, аснову складае сельская гаспадарка, у якой занята звыш 80 % насельніцтва. Асноўная прадукцыя — кава (13 тыс.тон у 2004/2005 фінансавым годзе), маіс, рыс. Слаба развітыя таксама рыбалоўства і дрэваздабыча.
Па цэлым шэрагу сацыяльна-эканамічных паказчыкаў Усходні Тымор у групе найболей адсталых дзяржаў Азіі і Афрыкі (сярэднегадавы прыбытак на душу насельніцтва — 410 дол., каля 2/3 насельніцтва афіцыйна пражывае ніжэй рысы беднаты).
З моманту стварэння дзяржава існуе, па сутнасці, дзякуючы масіраванай фінансавай падтрымцы сусветнай супольнасці, якая ажыццяўляецца як у рамках т.зв. міжнароднага клуба донараў, так і на двухбаковай аснове. Асноўны донар — Аўстралія.
Грашовая адзінка — долар ЗША. З лістапада 2003 года ў зварот уведзеная разменная грашовая адзінка — цэнтаў (1 долар = 100 цэнтаваў (май 2008)).
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходні Тымор- ETAN — East Timor & Indonesia Action Network (англ.)
