Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратычная ліберальная партыя
Partidul Democrat-Liberal
Лідар Эміль Бок
Дата заснавання 2007
Дата роспуску 17 лістапада 2014
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Ліберальны кансерватызм
Інтэрнацыянал Сцяг ЕС Еўрапейская народная партыя
Колькасць членаў 218 013
Месцаў у ніжняй палаце 52 з 412
Месцаў у верхняй палаце 22 з 176
Месцаў у Еўрапарламенце 11 з 33
Сайт pdl.org.ro

Дэмакратычная ліберальная партыя (рум.: Partidul Democrat-LiberalPD-L) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Румыніі.

ДЛП была створана 15 снежня 2007 года шляхам зліцця дзвюх блізкіх правацэнтрысцкіх партый — Дэмакратычнай і Ліберал-дэмакратычнай. На парламенцкіх выбарах 2008 года ДЛП атрымала 115 месцаў у ніжняй палаце румынскага парламента і 51 месца ў румынскім сенаце. У 2009 годзе партыя атрымала 10 месцаў на выбарах у Еўрапарламент з 33, зарэзерваваных для Румыніі. Лідар партыі Эміль Бок стаў прэм'ер-міністрам у кааліцыйным урадзе з сацыял-дэмакратамі.

ДЛП падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску, які з 2001 года быў старшынёй ДП, але ў 2004 годзе быў вымушаны прыпыніць сваё членства для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]