Дэмакратычныя сілы Сірыі
Дэмакратычныя сілы Сірыі | |
---|---|
араб. قوات سوريا الديمقراطية курд.: Hêzên Sûriya Demokratîk | |
![]() | |
Этнічная прыналежнасць | курды, у некаторых выпадках арабы |
Штаб-кватэра | Эль-Хасака, Сірыя |
Актыўная ў | поўнач Сірыі |
Дата фарміравання | 11 кастрычніка 2015 |
Саюзнікі |
![]() ![]() ![]() |
Праціўнікі |
![]() ![]() ![]() |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
Дэмакратычныя сілы Сірыі або Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС)[3] або 'Сірыйская дэмакратычная армія (араб. قوات سوريا الديمقراطية, курд.: Hêzên Sûriya Demokratîk, англ.: Syrian Democratic Forces, SDF) — альянс сіл узброенай апазіцыі ў Сірыі, створаны 10 кастрычніка 2015 года. Уключае курдскія атрады народнай самаабароны (YPG і YPJ), розныя арабскія апазіцыйныя групы (Джэйш-ат-Тувар і інш.), якія ўваходзяць у Сірыйскую арабскую кааліцыю, а таксама асірыйскія і туркменскія атрады[4]. Дзейнічае ў паўночных раёнах Сірыі.
Гicторыя[правіць | правіць зыходнік]
Асноўная заяўленая мэта — барацьба з «Ісламскай дзяржавай». Аб’яднанне ў Дэмакратычныя сілы Сірыі стала працягам сумесных аперацый курдскай самаабароны і часткі ўмераных сіл Свабоднай арміі Сірыі ў рамках «Вулкана Еўфрата». Урад ЗША абвясціў аб падтрымцы альянсу ў рамках новай стратэгіі барацьбы з ІД. Па стане на вясну 2016 года, сілы СДС налічвалі каля 25 тысяч курдскіх апалчэнцаў і каля 5 тысяч арабаў[5].
Да студзеня 2018 года SDF кантралявалі дзве тэрыторыі вакол гарадоў Мембідж і Афрын на паўночным захадзе Сірыі і вялікую частку левага берага Еўфрата да мяжы з Іракам. Па выніку завершанай ў сакавіку 2017 года аперацыі «Шчыт Еўфрата» тэрыторыя паміж гарадамі была занята Турцыяй, у далейшым што пагражала надыходам на Афрын і Манбiдж[6]. 20 студзеня 2018 года Турцыя і падтрымоўваныя ёй групоўкі пачалі наступ на Африн. Ваенная аперацыя атрымала назву «Аліўкавая галіна».
Падтрымка ЗША[правіць | правіць зыходнік]
У ходзе канфідэнцыйнага візыту ў Сiрыю 21 мая 2016 года Джозэф Вотэл, кіраўнік камандавання ўзброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе, сустрэўся з лідэрамі СДС. Вотэл ухваліў падрыхтоўку мясцовых сіл самаабароны ваеннымі саветнiкамi ЗША[5]. На канец мая 2016 у Сірыі знаходзілася каля 200 амерыканскіх ваенных саветнiкаў. Прадстаўнікі СДС, а таксама мясцовыя племянныя правадыры, са свайго боку, выказалі пажаданне большай дапамогі з боку ЗША, у тым ліку, у частцы пастаўкі цяжкіх узбраенняў[5].
13 студзеня 2018 года стала вядома пра стварэнне міжнароднай кааліцыяй па барацьбе з тэрарызмам падрыхтоўкі на базе «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» пагранічных сіл бяспекі (BSF), якія зоймуцца аховай кантраляваных курдамі тэрыторый у Сірыі. У студзені навучанне праходзіла першая група з 230 байцоў, агульная колькасць BSF плянавалася ў памеры 30000 чалавек. Размясціць новыя сілы планавалася на поўначы Сірыі уздоўж мяжы з Турцыяй, на ўсходзе краіны ўздоўж іракскай мяжы, а таксама ўздоўж даліны ракі Еўфрат за выключэннем курдскага анклава ў Афрыне (кааліцыя не вяла там аперацый). Ініцыятыва выклікала крытыку з боку Расiі і Турцыі[6].
Палiтычныя мэты[правіць | правіць зыходнік]
На думку эксперта па пытаннях блізкаўсходняй палітыкі прафесара Дж. Лэндыса, доўгатэрміновай палітычнай мэтай СДС, ядро якой ўтвараюць курдскія атрады, з’яўляецца стварэнне курдскай аўтаноміі на поўначы Сірыі. У прыватнасці, у ходзе баёў у раёне Манбiджа курды спрабуюць узяць пад кантроль як мага большы ўчастак тэрыторыі з мэтай далейшых перамоваў пра аўтаномію з урадам Асада[7].
Зноскі
- ↑ Нябачны сябар: якім паўстанцам дапамагае Расія ў Сірыі :: Палітыка :: РБК
- ↑ -v-micallef / the-enemy-of-my-enemy-rus_b_9282978.html The Enemy of My Enemy: Russia and the Kurds Reshape the Syrian Civil War
- ↑ «США призывают Турцию не воевать с сирийскими курдами», Би-Би-Си, 29.08.2016
- ↑ «New Syrian rebel alliance formed, says weapons on the way»
- ↑ 5,0 5,1 5,2 «Командующий войсками США на Ближнем Востоке тайно посетил Сирию», Русская служба Би-би-си, 22.05.2016
- ↑ 6,0 6,1 Анжелика Басисини, Георгий Макаренко. Турецкий гамбит Пентагона Газета РБК № 006 (2730) (1601), 16.01.2018
- ↑ «Syria conflict: Unravelling the puzzle», BBC, 16.03.2017