Дэмасфен
| Дэмасфен | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Δημοσθένης | |
| | |
| Род дзейнасці | палітык, дыпламат, аратар, пісьменнік |
| Дата нараджэння | 384 да н.э. |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 кастрычніка 322 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Клеабула[d] |
Дэмасфе́н (стар.-грэч.: Δημοσθένης, Dēmosthénēs; 384 да н.э., Афіны — 322 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і аратар.
Бацька Дэмасфена, таксама Дэмасфен, памёр, калі сыну было сем гадоў. У 20 гадоў Дэмасфену прыйшлося звярнуцца ў суд, каб вярнуць спадчыну, якой нядобрасумленна распарадзіліся апекуны.
У 350-х гадах да н. Дэмасфен удзельнічаў у якасці складальніка прамоў у шэрагу працэсаў. Дэмасфен прапагандаваў эканомію і паслядоўную абарону нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Ён прытрымліваўся традыцыйнай афінскай палітыкі, якая імкнулася, абапіраючыся галоўным чынам на марскую моц, захаваць кантроль над Гелеспонтам (сучасныя Дарданэлы) і Басфорам і падтрымліваць паўсюль у Грэцыі антыспартанскія (і антыфіванскія) настроі.