Дэмерара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмерара
англ. Demerara
Характарыстыка
Даўжыня 345 км
Басейн 6 000 км²
Вадацёк
Выток Горы Макары
Вусце Атлантычны акіян
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 6°48′41″ пн. ш. 58°10′20″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэмерара (англ.: Demerara) — рака ва ўсходняй Гаяне. Даўжыня — каля 345 км.

Цячэ з узвышшаў на поўнач ад Гвіянскага нагор’я, вядомых як горы Макары. Упадае ў Атлантычны акіян. У вусці месціцца сталіца Гаяны, горад Джорджтаўн. Праз гавань у вусці пабудаваны мост, даўжынёй 1 851 м.

На працягу 40—48 км ад вусця рака Дэмерара суднаходная. Раён вакол ракі адыгрывае значную ролю ў эканоміцы Гаяны. Тут вядзецца здабыча баксітаў. У ніжняй плыні развіта сельская гаспадарка, вырошчваюцца рыс, цукровы трыснёг, какосавая пальма і інш. Найменне ракі ў Гаяне шырока асацыюецца з сапраўдным гаянскім, таму ўжываецца ў дачыненні лепшых прадуктаў — «цукар Дэмерара», «ром Дэмерара», «вокны Дэмерара» і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]