Дэмет Еўгар
Дэмет Еўгар | |
---|---|
турэцк.: Demet Evgar | |
Дата нараджэння | 19 мая 1980[1] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
IMDb | ID 1728411 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэмет Еўгар (турэцк.: Demet Evgar; нар. 18 мая 1980, Маніса, Турцыя) — турэцкая актрыса, вядомая сваімі ролямі ў мастацкіх фільмах і серыялах. Пачала сваю кар’еру ў 2000 годзе. Першай яе працай у вялікім кіно была роля ў серыяле «Сем суседзяў». Яна таксама робіць актыўную кар’еру ў якасці актрысы ў тэатры, дзе дэбютавала.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэмет Еўгар пачала граць у 17 гадоў з аматарскай тэатральнай групай Afsem Theater. Яе першае з’яўленне на сцэне было ў п’есе Рэя Куні: «Гэта працуе ў сям’і». Падчас вучобы ў Нацыянальнай тэатральнай школе Стамбульскага універсітэта, Еўгар сфармавала са сваімі сябрамі тэатральную групу пад назвай «Тыятро Кілчык»[2].
Працуючы ў групе як акторка, яна таксама была часткова і драматургам, бо дапамагала пісаць сцэнары. Затым Еўгар выступала ў знакамітым тэатры «Кентэр» у спектаклі «Блакітны пакой». Спектакль «Ганна Карэніна», «Басамак» і «Кімры» з яе ўдзелам былі ўдастоены ўзнагарод.
У 2007 годзе турэцкая актрыса Дэмет Еўгар з’явілася на сцэне ў пастаноўцы «Rock Musical». Яе пазнейшыя выступленні ў тэатры «Пангар», які яна сфармавала ў 2012 годзе, уключалі ў сябе такія шэдэўры, як «Макбет» і «Кароль Лір». Пасля гэтых спектакляў акторка атрымала добры акцёрскія навыкі, і навучылася паспяхова граць складаныя ролі.
Пераход актрысы на тэлебачанне і кіно здаваўся беспраблемным дзякуючы яе навыкам ў тэатры. Дэмет Еўгар з’явілася ў многіх тэлешоў, такіх як «Керэм з Аслы», «Мае дзеці» і «Камандзір заказаў», а пасля ішоў шэраг паспяховых фільмаў: «Ванны пакой», «Жанчыны бэйза», «Я бачыў сонца» і «Адважныя атаманкі».
Серыял «Мужчына і жанчына» быў створаны як рэмейк французскага тэлешоў «Un Gars, Une Fille». Яго трансляцыя ішла адразу па трох папулярных каналах: «Star TV», «Turkmax» і «Fox TV». У гэтым серыяле акторка грала ролю Зейнеп. Гэтая роля прынесла Дэмет Еўгар ўсеагульнае прызнанне і вядомасць у акцёрскім свеце Турцыі. Серыял доўжыўся 8 сезонаў, а ўсяго у ім было 465 серый.
Дзякуючы шырокаму спектру навыкаў і глыбокаму разуменню акцёрскага стылю Дэмет Еўгар атрымала мноства ўзнагарод у тэатральным, тэле- і кінамастацтве. Мае шмат узнагарод і намінацый. У 2016 годзе пачаўся даволі вядомы серыял «Ты мая Радзіма», у якім Дэмет сыграла Кару Фацьму.
У 2018 годзе Дэмет Еўгар была прызначаная на галоўную ролю ў серыяле «Двор»(Avlu), дзе яна грае зняволеную.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]16 сакавіка 2022 года Дэмет Еўгар выйшла замуж за бізнэсмэна Левента Бабаташа. Пра гэта акторка паведаміла ў сваім Instagram[3].
17 жніўня 2022 года ў Дэмет Еўгар і Левента Бабаташа нарадзілася дачка Маві[4].
Факты[5]
[правіць | правіць зыходнік]- Скончыла Стамбульскі ўніверсітэт Нацыянальнай кансерваторыі ў тэатры.
- Яе брат Ігіт Еўгар.
- Яна дачка Бінгул Эўгар і Левента Еўгара.
- Яна ўдзельнічала ў спектаклі «Ганна Карэніна» у 2006 годзе.
- Пра актрысу кажуць, што яна сапраўдны працаголік, і ўсё яе жыццё — гэта сцэна і здымачная пляцоўка.
- У 2017 годзе яна знялася ў камедыі, у якой знялася Гюльсэ Бірзель.
- Яна атрымала прэмію за «Лепшую камедыю тэлесерыяла» на 37-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты Матылёк» у 2010 годзе.
- Яна атрымала прэмію за «Лепшую жаночую ролю ў камедыі» на 23-й прэміі тэатра і кіно імя Садры Алішыка ў 2018 годзе.
- У 2018 годзе яна была абраная «Жанчынай года» па версіі GQ Turkey.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]2020 — Яркае полымя / Alev Alev (серыял) … Джэмрэ Каябэйлі
2019 — Палёт на дыване-самалёце 2 / Organize Isler 2 (фільм).
2018 — Двор / Avlu (серыял) … Дэніз Дэмір.
2018 — Абедзенны стол з сакрэтам / Sofra Sırları (фільм) … Несліхан.
2017 — Няма неабходнасці ў назіральніках / Aşkın Gören Gözlere ihtiyacı Yok (фільм) … Хандан.
2017 — Паміж сям’ёй / Aile Arasında (фільм) … Салмаз.
2017 — Мая Радзіма — Ты / Vatanım Sensin (серыял) … Кара Фатма.
2016 — Дрэнны кот Серафетцін / Kötü Kedi Serafettin (серыял) … Міскет.
2015 — Вось яшчэ / Yok Artık (фільм) … Сейда.
2013 — Вы асвятліце ноч / Sen Aydınlatırsın Geceyi (фільм) … Ясмін.
2013 — У мяне ёсць роля / Cast-ı Olanmı Var (фільм).
2011 — Пачатак / Başlangıç (фільм) … Дуйгу.
2011 — Нічога сабе знаёмства / Vay Arkadaş (фільм) … Ніл.
2009 — Адважныя атаманкі / Yahşi Batı (фільм) … Сузан Ван Дзіку.
2009 — Нявінны / Masumlar (серыял)… Башак.
2009 — Я бачыў сонца / Güneşi Gördüm (фільм) … Хавар.
2009 — Мужчына і жанчына / 1 Kadın 1 Erkek (серыял) … Зейнеп.
2007 — Макіяж у цемры / Karanlıkta Makyaj (фільм) … Сеслендырме.
2006 — Мужчыны не плачуць / Erkekler Ağlamaz (серыял) … Зейнеп.
2006 — Тэатр Дэмет / Bir Demet Tiyatro (серыял) … Шэрміе.
2005 — Загадвай, камандзір / Emret Komutanım (серыял) … Устэймен Чыдем.
2005 — Жанчыны Бейзы / Beyza’nın Kadınları (фільм) … Бейза Цюркер.
2005 — Ванны пакой / Banyo (фільм) … Хюлья.
2004 — Мае дзеці / Bütün çocuklarim (серыял) … Эйсі.
2003 — Чынаралці / Çınaraltı (серыял) … Нілюфер.
2003 — Падзенне сферы / Yuvam Yıkılmasın (серыял) … Хюлья.
2002 — Керэм з Аслі / Aslı ile Kerem (серыял) … Эліз.
2002 — Салодкае жыццё / Tatlı Hayat (серыял)… Дэфнэ.
2000 — Сем суседзяў / Едзі Нумара (серыял) … Эліз.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 студзеня 2016.
- ↑ Архівована копія . Архівавана з першакрыніцы 30 вересня 2020. Праверана 5 квітня 2020.
- ↑ https://zen.yandex.ru/media/turkdnevnik/pochemu-izvestnye-turchanki-otkazyvaiutsia-ot-materinstva-5d8857b4e4f39f00ad44280d
- ↑ Haber3. Demet Evgar anne oldu(нявызн.). https://www.haber3.com/magazin/demet-evgar-anne-oldu-haberi-6091056 (18 жніўня 2022). Праверана 18 жніўня 2022.
- ↑ https://smartfacts.ru/person/5193-demet-evgar