Дэмыдзіўка (Ровенская вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||||
| Дэмыдзіўка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Демидівка | |||||
|
|||||
| 50°25′32″ пн. ш. 25°19′47″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Ровенская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1566 | ||||
| ПГТ з | 1959 | ||||
| Плошча | 16,89 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 200 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2440 чалавек (2022) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3637 | ||||
| Паштовы індэкс | 35200 | ||||
| КААТУУ | 5621455300 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Дэмыдзіўка[1] (укр.: Демидівка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны на рацэ Жабычы, цэнтр Дэмыдзіўскага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на левым беразе ракі Жабычы (прыток Стыра), за 35 км ад чыгуначнай станцыі Дубна і за 80 км ад абласнога цэнтра.
Размешчаны ў цэнтральнай частцы Валынскагай ўзвышша, паверхня падвышаная, плоскахвалістая лясная раўніна. Глебы пераважна чарназёмныя, цёмна-шэрыя ападзоленыя. Экалагічная абстаноўка спрыяльная, прамысловых прадпрыемстваў з высокім узроўнем забруджвання навакольнага асяроддзя няма. Антрапагеннае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе мінімальнае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка аб паселішчы адносіцца да 1570 г. Тады яно называлася Дэмыдзіў. Назва паходзіць ад мужчынскага імя Дзямід (укр.: Демид) . У пачатку XVII ст. Дзямідаў быў невялікім паселішчам, якое належала некалькім памешчыкам. У 1629 г. у ім налічваўся 21 дом.
У 1795 г. Дэмыдзіўка ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Да 1860 г. ёю валодалі памешчыкі Гарчынскія, затым яна стала ўласнасцю казны. На час перапісу насельніцтва ў 1897 г. тут пражывала 679 чалавек, выключна габрэі.
За перыяд Другой сусветнай вайны ў мястэчку было расстраляна тысяча чалавек, спалена 120 жылых дамоў. 8 кастрычніка 1942 г. пры ліквідацыі мясцовага гета было забіта каля 600 габрэяў. 17 сакавіка 1944 г. мястэчка занялі часткі войскаў 1-га Украінскага фронту.
У канцы 1962 г. Дэмыдзіўскі раён быў расфармаваны, а Дэмыдзіўка ўвайшла ў склад Млыніўскага раёна. Рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны ў снежні 1996 г. быў адноўлены статус Дэмыдзіўкі як раённага цэнтра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»


