Дэміс Хасабіс
| Дэміс Хасабіс | |
|---|---|
| англ.: Demis Hassabis | |
| | |
| Дата нараджэння | 27 ліпеня 1976[1] (49 гадоў) ці 1976[2] |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | інжынер, шахматыст, даследчык штучнага інтэлекту, спецыяліст у галіне інфарматыкі, game programmer, гулец у покер, data scientist, бізнесмен, video game developer, technology entrepreneur, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння, нейрабіёлаг, прадпрымальнік |
| Навуковая сфера | інфарматыка[3], ШІ[3] і прадпрымальніцтва[3] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Eleanor A. Maguire[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
Mullard Award[d] (2014) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2018) член Каралеўскай інжынернай акадэміі навук Вялікабрытаніі[d] (2017) honoris causa (2018) прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2023) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2020) Lovelace Medal[d] (2023) |
Дэміс Хасабіс (англ.: Demis Hassabis; нар. 27 ліпеня 1976[1] ці 1976[2], Лондан) — брытанскі даследчык штучнага інтэлекту, нейрабіёлаг, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў.
Член Каралеўскай інжынернай акадэміі Вялікабрытаніі (2017), Лонданскага каралеўскага таварыства (2018). Лаўрэат прэміі Дэна Дэвіда (2020) і Нобелеўскай прэміі па хіміі (2024), якая была прысуджана яму за прадказанне фолдзінга бялкоў з дапамогай распрацаванай яго кампаніяй DeepMind праграма AlphaFold[6][7].
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Дэміс нарадзіўся і вырас у Паўночным Лондане, у сям’і грэка-кіпрыёта і кітаянкі з Сінгапура. Гуляючы ў дзяцінстве ў шахматы, Хасабіс быў шахматным вундэркіндам, ва ўзросце 13 гадоў меў рэйтынг Эла ў 2300 пунктаў, займаючы пятае месца ў свеце сярод юнакоў да 14 гадоў[8], узначальваў шматлікія англійскія юнацкія шахматныя каманды. Хасабіс вывучаў інфарматыку ў Квінс-каледжы Кембрыджскага ўніверсітэта з 1994 года і скончыў яго з падвойнай адзнакай у 1997 годзе.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Lionhead
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Кембрыджа Дэміс некаторы час працаваў у студыі Lionhead. У прыватнасці быў вядучым праграмістам па стварэнні гульнявога штучнага інтэлекту для гульні Black & White.
Elixir Studios
[правіць | правіць зыходнік]У 1998 годзе Хасабіс пакінуў Lionhead і заснаваў кампанію Elixir Studios, незалежны Лонданскі распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Дэміс быў выканаўчым дызайнерам такіх гульняў як Republic: The Revolution і Evil Genius.
Кагнітыўная нейрабіялогія
[правіць | правіць зыходнік]Ён атрымаў доктарскую ступень у галіне кагнітыўнай нейрабіялогіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана у 2009 годзе. У сваёй працы ён для новых алгарытмаў штучнага інтэлекту чэрпаў натхненне ў чалавечым мозгу. Працуючы ў галіне даследавання механізмаў працы памяці і амнезіі, быў суаўтарам некалькіх важных навуковых артыкулаў, апублікаваных у такіх аўтарытэтных навуковых часопісах як Nature, Science, Neuron і PNAS.
DeepMind
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе Хасабіс стаў адным з заснавальнікаў кампаніі па даследаванні штучнага інтэлекту DeepMind. У 2014 годзе Google купіў DeepMind за 400 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, хоць кампанія застаецца незалежнай юрыдычнай асобай з офісам у Лондане. Кампанія DeepMind, з моманту набыцця яе Google, пад кіраўніцтвам Хасабіса дабілася шэрагу значных дасягненняў у галіне стварэння саманавучальных нейронавых сетак, самымі вядомымі з якіх з’яўляюцца AlphaGo, AlphaZero і AlphaStar.
Адзначаны Mullard Award Лонданскага каралеўскага таварыства (2014).
- Прэмія Уайлі (2022)[9]
- BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2022)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://web.archive.org/web/20160719121010/https://beta.companieshouse.gov.uk/officers/hI2vPPsUbVlqy9lHB_I6GiDdyKM/appointments
- 1 2 Národní autority České republiky Праверана 5 чэрвеня 2026.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 6 чэрвеня 2026.
- ↑ List of participants of SAGE and related sub-groups — 2012. Праверана 21 снежня 2020.
- ↑ El Papa designa al británico Demis Hassabis responsable de IA de Google en la Pontificia Academia de Ciencias
- ↑ The Nobel Prize in Chemistry 2024. Nobel Media AB. Праверана 9 October 2024.
- ↑ Press release: The Nobel Prize in Chemistry 2024 (англ.). NobelPrize.org. Праверана October 9, 2024.
- ↑ FIDE Rating List January 1990. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2017. Праверана 12 снежня 2017.
- ↑ The 20th Annual Wiley Prize in Biomedical Sciences Awarded for Protein Structure Predictions | John Wiley & Sons, Inc. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2022. Праверана 9 кастрычніка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
- Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Рыцары-бакалаўры
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
- Даследчыкі штучнага інтэлекту