Дэнамінацыя ў Беларусі 2016 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дэнамінацыя нацыянальнай грашовай адзінкі Беларусі адбылася 1 ліпеня 2016 года[1]. Да канца года ў звароце будуць знаходзіцца беларускія рублі старога і новага ўзору[2]. Суадносіны абмену складуць 1 да 10 тысяч. Пры гэтым памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў зварот рэгулятарам, падлягаюць прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Новыя манеты (узору 2009 года)[правіць | правіць зыходнік]

З 1 ліпеня 2016 года, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у зварот уводзяцца манеты. Раней Беларусь была адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манеты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.

Манеты былі адчаканены на Літоўскім манетным двары і Манетным двары Крэмніцы[3]. Усе манеты зроблены са сталі. Манеты да 5 капеек пакрыты меддзю; 10, 20, 50 капеек — меддзю і латунню; 1 рубель — меддзю і нікелем. Манета вартасцю 2 рублі — біметал, цэнтр пакрыты меддзю і нікелем, кальцо — меддзю і латунню. На аверсе ўсіх манет намаляваны герб Рэспублікі Беларусь, надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На рэверсе намаляваны намінал манеты ў суправаджэнні розных арнаментаў.

Манеты Рэспублікі Беларусь (з 2016 года)
Выява Намінал Тэхнічныя параметры Апісанне Год чаканкі Дата выхаду
Аверс Рэверс Гурт Дыяметр
(мм)
Таўшчыня
(мм)
Маса
(г)
Склад Аверс Рэверс Гурт
1 kapeyka Belarus 2009 obverse.png 1 kapeyka Belarus 2009 reverse.png 1 kapeyka Belarus 2009 edge.png 1 капейка 15 1,25 1,55 Сталь, пакрытая меддзю Герб Рэспублікі Беларусь, пад ім назва краіны, год чаканкі Намінал, арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатак Гладкі 2009 1 ліпеня
2016
2 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 2 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 2 kapeykas Belarus 2009 edge.png 2 капейкі 17,5 2,1
5 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 5 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 5 kapeykas Belarus 2009 edge.png 5 капеек 19,8 2,7
10 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 10 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 10 kapeykas Belarus 2009 edge.png 10 капеек 17,7 1,8 2,8 Сталь, пакрытая меддзю і латунню Намінал, арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу Рубчасты з сегментамі
20 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 20 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 20 kapeykas Belarus 2009 edge.png 20 капеек 20,35 1,85 3,7
50 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 50 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 50 kapeykas Belarus 2009 edge.png 50 капеек 22,25 1,55 3,95
1 ruble Belarus 2009 obverse.png 1 ruble Belarus 2009 reverse.png 1 ruble Belarus 2009 edge.png 1 рубель 21,25 2,3 5,6 Сталь, пакрытая меддзю і нікелем Намінал, арнамент, які сімвалізуе імкненне да шчасця і волі Рубчасты
2 rubles Belarus 2009 obverse.png 2 rubles Belarus 2009 reverse.png 2 rubles Belarus 2009 edge.png 2 рублі 23,5 2,0 5,81 Кальцо — сталь, пакрытая меддзю і латунню, цэнтр — сталь, пакрытая меддзю і нікелем У цэнтры Герб Рэспублікі Беларусь, па крузе уверсе — «БЕЛАРУСЬ», унізе — год чаканкі Надпіс «БЕЛАРУСЬ», падзелены элементам нацыянальнага арнаменту
Маштаб выяў — 4,0 пікселя на міліметр.

Новыя банкноты (узору 2009 года)[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года ўводзяцца банкноты новага ўзору[4].

Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнот вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкноты наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў — Гомельскай вобласці, 50 рублёў — Гродзенскай вобласці, 100 рублёў — Мінскай вобласці, 200 рублёў — Магілёўскай вобласці, 500 рублёў — гораду Мінску. Купюры аддрукаваны фірмай «Thomas De La Rue»[3] — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнот, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у зварот не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

З улікам часу выраба, новыя беларускія рублі маюць вызначаныя асаблівасці. У прыватнасці, на выпусканых у зварот банкнотах узору 2009 года змесцавана факсіміле подпісу тагачаснага Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. П. Пракаповіча[4].

Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзесят», які не адпавядае дзейсным правілам беларускай арфаграфіі. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Пра правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэта слова павінна пісацца праз літару «я» ў другім складзе — «пяцьдзясят». Пры ажыццяўленні Нацыянальным банкам наступных замоў на выраб новых банкнот паказаныя неадпаведнасці будуць выпраўлены[4].

Серыя 2009 года
Выява Намінал (рублёў) Памеры (мм) Асноўныя колеры Апісанне Дата выхада
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
5 Belarus 2009 front.jpg 5 Belarus 2009 back.jpg 5 135×72 памяранцавы
карычневы
Камянецкая вежа, Камянец, Брэсцкая вобласць калаж на тэму першых славянскіх селішчаў:
фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, выява дзяцінца «Бярэсце»
1 ліпеня
2016
10 Belarus 2009 front.jpg 10 Belarus 2009 back.jpg 10 139×72 блакітны
сіні
Спаса-Праабражэнская царква, Полацк, Віцебская вобласць калаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання:
кнігі, знак Ф. Скарыны, крыж Ефрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту
20 Belarus 2009 front.jpg 20 Belarus 2009 back.jpg 20 143×72 жоўты
цёмна-шэры
Палац Румянцавых — Паскевічаў, Гомель, Гомельская вобласць калаж на тэму духоўнасці:
звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы
50 Belarus 2009 front.jpg 50 Belarus 2009 back.jpg 50 147×72 светла-зялёны
памяранцавы
Мірскі замак, Мір, Гарадзенская вобласць калаж на тэму мастацтва:
ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан
100 Belarus 2009 front.jpg 100 Belarus 2009 back.jpg 100 151×72 смарагдавы
памяранцавы
Нясвіжскі замак, Нясвіж, Мінская вобласць калаж на тэму тэатра і народных святаў:
скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і знакі народных святаў «Калядная зорка», каза, тэатр «Батлейка»
200 Belarus 2009 front.jpg 200 Belarus 2009 back.jpg 200 155×72 фіялетавы
ружовы
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава, Магілёў, Магілёўская вобласць калаж на тэму рамяства і горадабудаўніцтва:
залаты ключ і друк Магілёва, печкавая кафля, фрагменты кованай рашоткі
500 Belarus 2009 front.jpg 500 Belarus 2009 back.jpg 500 159×72 ружовы
бірузовы
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск калаж на тэму літаратуры:
пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папараці
Маштаб выяў — 1,0 пікселя на міліметр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]