Дэндэра
| Горад | |
| Дэндэра | |
|---|---|
| араб. دندرة | |
| 26°08′30,40″ пн. ш. 32°40′15,40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Кена |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 81 ± 1 м[1] |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 53109 чалавек (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +20 96 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дэндэ́ра, таксама Данда́ра (араб. دندرة) — горад на правым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Кена.
Знакаміты аднайменным археалагічным помнікам — рэшткамі старажытнага горада і храмавага комплекса.
Насельніцтва (2006) — 53 109 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча на ўскраіне даліны Ніла і пустыні ў раёне Дэндэры ўзнікла ў дадынастычны перыяд, пра што сведчаць пахаванні, знойдзеныя археолагамі каля храмавага комплекса. Старажытныя Егіпцяне называлі гэта месца Іўнет. Мяркуецца, што яно было першасным месцам шанавання багіні Хатхор, якую ў эліністычны перыяд атаяснялі з Афрадытай.
Храмавы комплекс, што з’яўляецца галоўнай славутасцю Дэндэры, быў узведзены ў эпоху Пталемеяў і заставаўся важным рэлігійным цэнтрам у рымскі час. Пасля распаўсюджання хрысціянства тут месцілася біскупства.
З XIX стагоддзя ў Дэндэры арганізуюцца археалагічныя даследаванні. У нашы дні рэшткі храмавага комплекса прыцягваюць турыстаў.