Дэніел Старыдж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дэніэл Старыдж
Sturridge v Arsenal (cropped).jpg
Старыдж у складзе «Ліверпула»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дэніэл Андрэ Старыдж
Мянушка Дэно
Нарадзіўся 1 верасня 1989(1989-09-01)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Flag of England.svg Англія
Рост 188 см
Вага 76 кг
Пазіцыя крайні паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўстралія Перт Глоры
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Англія Кэдберы Атлетык
1998—2002 Англія Астан Віла
2002—2003 Англія Ковентры Сіці
2003—2006 Англія Манчэстэр Сіці
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Англія Манчэстэр Сіці 21 (5)
2009—2013 Англія Чэлсі 56 (13)
2011   Англія Болтан Уондэрэрс 12 (8)
2013—2019 Англія Ліверпул 116 (50)
2018   Англія Вест Бромвіч Альбіён 6 (0)
2019—2020 Турцыя Трабзанспор 11 (4)
2021— Аўстралія Перт Глоры
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Англія Англія (да 16) 4 (0)
2005—2006 Англія Англія (да 17) 9 (0)
2007 Англія Англія (да 18) 1 (0)
2008 Англія Англія (да 19) 3 (1)
2009 Англія Англія (да 20) 1 (1)
2009—2011 Англія Англія (да 21) 15 (4)
2011—2017 Англія Англія 26 (8)
2012 Вялікабрытанія Вялікабрытанія (алімп.) 5 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 кастрычніка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 ліпеня 2019
Commons-logo.svg Дэніел Старыдж на Вікісховішчы

Дэніел Андрэ Старыдж (англ.: Daniel Andre Sturridge; нар. 1 верасня 1989, Бірмінгем, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік аўстралійскага клуба «Перт Глоры». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2011—2017). Галоўным чынам ён гуляе на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але ў «Чэлсі» яго выкарыстоўвалі на правым флангу ў якасці вінгера. Гэта давала яму магчымасць дзеяць з глыбіні поля за кошт упора на правую нагу ці змены хуткасці[3].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэніел з’яўляецца выхаванцам футбольных клубаў «Астан Віла», «Ковентры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафесійную кар’еру пачаў менавіта ў манчэстэрскім клубе.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

Сваёй гульнёй за гэту каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 года на правах свабоднага агента. Згуляў за лонданскі клуб наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Англіі і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага іграка, таму 31 студзеня 2011 года быў аддадзены на правах арэнды да канца сезона ў «Болтан Уондэрэрс».

У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 года, адначасова з прыходам у каманду новага трэнера — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся ігрок, і Дэніел стаў часцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасля звальнення партугальскага спецыяліста з пасады Старыдж зноў атрымаў ролю іграка рэзерву.

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

2 студзеня 2013 года нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт з «Ліверпулам», сума трансфера засталася невядомай.

6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клуб у матчы трэцяга раўнда Кубка Англіі супраць «Мансфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом[4]. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»[5]. Дзякуючы добрай гульні Дэніел стаў асноўным іграком клуба.

Пачынаючы з сезона 2014/15 стаў радзей з’яўляцца на полі, шмат прапускаючы з-за траўм. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Вест Бромвіч Альбіён»[6]. Па выніках сезона 2017/18 «Вест Бромвіч Альбіён» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, а Старыдж вярнуўся ў «Ліверпул».

У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ліверпул» у якасці свабоднага агента[7].

«Трабзанспор»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з турэцкім «Трабзанспорам»[8]. У сакавіку 2020 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны[9], а нападнік быў адхілены ад футбольнай дзейнасці да ліпеня[10].

«Перт Глоры»[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2021 года далучыўся да аўстралійскага клуба «Перт Глоры» да канца сезона 2020/21.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Англіі. 15 лістапада 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Англіі ў таварыскай гульні супраць зборнай Швецыі, якая скончылася перамогай англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Чэлсі»

«Ліверпул»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]