Дэні Вільнёў
| Дэні Вільнёў | |
|---|---|
| фр.: Denis Villeneuve | |
| | |
| Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1967[1][2][…] (59 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Саламэ Вільнёў[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
| Член у | |
| Узнагароды |
Прэмія генерал-губернатара па выканальніцкіх відах мастацтва і мультымедыя[d] (2011) Прэмія Х’юга (2017) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2001) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2010) Academy of Canadian Cinema and Television Award for Best Achievement in Direction[d] (2011) honorary doctor of the Université du Québec à Montréal[d] (2017) |
| IMDb | ID 0898288 |
Дэні Вільнёў (фр.: Denis Villeneuve; нар. 3 кастрычніка 1967) — франка-канадскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Выхадзец з колаў незалежнага кіно, у 2010-я ён зняў шэраг паспяховых трылераў («Палонніцы», «Забойца», «Вораг»), а з канца 2010-х перайшоў да жанру навуковай фантастыкі («Прыбыццё», «Бягун па лязе 2049», «Дзюна»), у якім дамогся найбольшай вядомасці. Нават у сваіх позніх, буйнабюджэтных праектах Вільнёў працягвае выкарыстоўваць прыёмы медытатыўнага незалежнага кіно, і гэты стыль прынёс яму павагу ад кінакрытыкаў і нямала ўзнагарод.
У пачатку кар’еры ён выйграў маладзёжны кінаконкурс «Радыё-Канада» ў 1990—1991 гадах. Тройчы заваёўваў найвышэйшую нацыянальную кінапрэмію Канады «Джыні» за найлепшую рэжысуру: «Вір» (2000), «Палітэх» (2010) і «Пажары» (2011). У 2010 годзе яго фільм «Пажары» прадстаўляў Канаду на 83-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове». У студзені 2011 года Дэні Вільнёў быў уключаны ў спіс 10 самых шматабяцальных маладых рэжысёраў на думку штотыднёвіка Variety.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| ф | 32 жніўня на зямлі | August 32nd on Earth | рэжысёр, сцэнарыст | |
| ф | Вір | Maelström | рэжысёр, сцэнарыст | |
| ф | Палітэх | Polytechnique | рэжысёр, сцэнарыст | |
| ф | Пажары | Incendies | рэжысёр, сцэнарыст | |
| ф | Палонніцы | Prisoners | рэжысёр | |
| ф | Вораг | Enemy | рэжысёр | |
| ф | Сікарый | Sicario | рэжысёр | |
| ф | Прыбыццё | Arrival | рэжысёр | |
| ф | Бягун па лязе 2049 | Blade Runner 2049 | рэжысёр | |
| ф | Дзюна | Dune | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар | |
| ф | Дзюна: Частка другая | Dune: Part Two | рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Villeneuve // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- ↑ Denis Villeneuve // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.thecanadianencyclopedia.ca/en/article/denis-villeneuve Праверана 30 снежня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Асобы
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Квебек
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Афіцэры ордэна Канады
- Лаўрэаты прэміі Х’юга
- Кінарэжысёры Канады
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты Канады
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты XXI стагоддзя