Дэні Морысан
Дэні Морысан | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальнае імя | англ.: Denny Morrison | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 8 верасня 1985 (35 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Чэтвінд, Канада | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спецыялізацыя | 1000 м, 1500 м і камандная гонка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 1 (камандная гонка) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 1 (1500 м) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету | 2 (камандная гонка) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
500 метраў | 34.85 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
1000 метраў | 1:07.11 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
1500 метраў | 1:42.01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
3000 метраў | 3.43,28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
5000 метраў | 6:24.13 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
10 000 метраў | 13:41.65 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дэні Морысан (англ.: Denny Morrison, нар. 8 верасня 1985, Чэтвінд, Брытанская Калумбія) — канадскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён у каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 1000 м і бронзавы прызёр на дыстанцыі 1500 м, двухразовы чэмпіён свету на дыстанцыі 1500 м, уладальнік 9 узнагарод сусветнага першынства.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню стаў на канькі ў тры гады. Першапачаткова бегаў як шорт-трэку, так і на вялікім авале. Пасля 2003 года сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. На Алімпіядзе 2006 у Турыне выйграў срэбра, у фінале зборная Канады саступіла італьянцам. У тым жа годзе стаў уладальнікам Кубка свету ў каманднай гонцы.
У наступным сезоне 2006/2007 на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях выйграў тры медалі — срэбра на 1000 м і ў каманднай гонцы, бронза на 1500 м. Стаў трэцім у Кубку свету на 1500 м. У сезоне 2007/2008 стаў чэмпіёнам свету на 1500 метраў, быў трэцім на 1000 м. У Кубку свету — другі на 1000 м і ў каманднай гонцы. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету стаў другім на 1000 м і трэцім на 1500 м. Заваяваў другое золата ў Кубку свету ў каманднай гонцы.
У 2010 годзе ў Ванкуверы стаў алімпійскім чэмпіёнам у камандным гонцы сумесна з Мацье Жыру і Лукасам Макоўскім.
У наступным сезоне 2010/2011 не змог заваяваць ніводнага подыўма на чэмпіянаце свету і заваяваў два подыўма на этапах Кубка свету. У 2012 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету на дыстанцыі 1500 метраў.
Сезон 2012/2013 пачаў з перамогі на дыстанцыі 1000 на першым этапе Кубка свету. Аднак у снежні 2012 года, катаючыся на лыжах, зламаў нагу, і прапусціў вялікую частку перадалімпійскага сезону.[1]
Рэкорд свету[правіць | правіць зыходнік]
На працягу аднаго года з'яўляўся рэкардсменам свету на 1500 м.[2]
14 сакавіка 2008 года на этапе Кубка свету ў Калгары прабег 1500 м за 1.42,01, пабіўшы рэкорд Эрбена Венемарса. Праз год 6 сакавіка 2009 года Шані Дэвіс у Солт-Лэйк-Сіці прабег гэтую дыстанцыю за 1.41,80.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дэні Морысан на sports-reference.com (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012. Праверана 31 мая 2011.
- Дэні Морысан на speedskatingresults.com (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012. Праверана 31 мая 2011.
- Асобы
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Канькабежцы паводле алфавіта
- Канькабежцы Канады
- Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
- Алімпійскія чэмпіёны ад Канады
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года