Дэні (гібрыд гамінідаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скамянелая частка косткі вагой менш за 2 грамы, якая засталася ад Дэні, адкрыла нам таямніцу яе паходжання

Дэні (Denisova 11) — скамянелыя парэшткі дзяўчыны, якая жыла каля 90 000 гадоў таму, узрост якой быў не менш за 13 гадоў і якая з’яўлялася метысам. Яе маці была неандэрталкай а бацька — дзянісаўцам[1][2]. Дэні была знойдзена ў 2012 годзе, і гэта першы выпадак, калі быў выяўлены старажытны чалавек, бацькі якога належалі да розных відаў людзей. Яе ДНК дазваляе праводзіць шырокія параўнальныя генетычныя даследаванні паміж чалавечыми відамі, можа паведаміць аб частаце міжвідавога размнажэння гамінідаў і яго ўплыве на эвалюцыю сучасных людзей.

Першапачатковы генетычны аналіз быў праведзены палеагенетыкамі Вівіян Слон і Свантэ Пяэба з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі Макса Планка ў Лейпцыгу, Германія[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Matthew Warren Mum’s a Neanderthal, Dad’s a Denisovan: First discovery of an ancient-human hybrid(англ.) // Nature. — 2018-08-22. — В. 7719. — Т. 560. — С. 417–418. — DOI:10.1038/d41586-018-06004-0
  2. This ancient bone belonged to a child of two extinct human species (англ.). www.science.org. Праверана 23 красавіка 2022.