Дэн Сяапін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэн Сяапін
邓小平
Дэн Сяапін
сцяг
3-і Старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая
сцяг
20 сакавіка 1978 — 27 чэрвеня 1983
Папярэднік: Чжоу Эньлай
Пераемнік: Дэн Інчаа
сцяг
3-і Старшыня ЦВС ЦК КПК
7 лістапада 1976 — 24 чэрвеня 1989
Папярэднік: Хуа Гафэн
Пераемнік: Цзян Цзэмінь
сцяг
3-і Старшыня ЦВС КНР
сцяг
27 чэрвеня 1981 — 24 чэрвеня 1989
Папярэднік: Хуа Гафэн
Пераемнік: Цзян Цзэмінь
сцяг
3-і Віцэ-прэм'ер
Дзярсавета КНР
сцяг
4 студзеня 1975 — 10 верасня 1980
Прэм’ер-міністр: Чжаа Цзыян (1980—1988)
Лі Пэн (з 1988)
Папярэднік: Лін Бяа
Пераемнік: Вань Лі
 
Партыя: Камуністычная партыя Кітая
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, журналіст, дыпламат
Веравызнанне: Атэіст
Нараджэнне: 22 жніўня 1904(1904-08-22)[1][2][3]
Смерць: 19 лютага 1997(1997-02-19)[4] (92 гады)
Жонка: Чжан Сіюань[d], Цзінь Вэін[d] і Чжа Лінь[d]
Дзеці: Дэн Пуфан[d], Дэн Нань[d], Дэн Ронг[d] і Дэн Чжыван[d]

Дэн Сяапін[5] (22 жніўня 1904 — 19 лютага 1997) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Кітая. Палітык-рэфарматар, дзеяч Камуністычнай партыі Кітая; хоць ніколі не займаў пост кіраўніка краіны, але быў фактычным кіраўніком Кітая з канца 1970-х да пачатку 1990-х гг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў правінцыі Сычуань. На пач. 1920-х гадоў вучыўся і працаваў у Францыі. 3 1924 член Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырвонай арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі.

3 1952 неаднаразова займаў пост намесніка прэм'ера Дзяржаўнага савета КНР. У 1977—80 начальнік Генштаба Народна-вызваленчай арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). 3 1945 член ЦК КПК, у 1956—66 генеральны сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі».

Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканамічных рэформ, будашніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку заходніх інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыялістычнай ідэалогіі і дзяржаўнага кантролю, што прывяло краіну да эканамічнага буму.

Успадкаваўшы разбураны сацыяльнымі і палітычнымі канфліктамі Кітай пасля «культурнай рэвалюцыі», Дэн стаў ядром другога пакалення кітайскіх кіраўнікоў. Ён стаў інструментам ўкаранення новага мыслення, распрацаваў прынцып «сацыялізму з кітайскай спецыфікай», стаў ініцыятарам эканамічных рэформаў у Кітаі і зрабіў краіну часткай сусветнага рынку. Ён заклаў асновы для эканамічнага развіцця Кітая, што дазволіла Кітаю атрымаць рэпутацыю краіны з самой хуткарослай эканомікай у свеце.

У 1990 пакінуў дзяржаўныя пасады, але захаваў ролю духоўнага лідара КНР.

Зноскі

  1. Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: Oxford University Press, 2000. — P. 974. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  2. Deng Xiaoping // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deng Xiaoping // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.353.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Хуа Гафэн
Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР
1981–1989
Пераемнік:
Цзян Цзэмінь

Шаблон:Time Persons of the Year 1976-2000 Шаблон:Культурная рэвалюцыя Шаблон:Міністры фінансаў КНР