Дэпартамент Вагезы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вагезы
Vosges
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Вагезы на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 88
Рэгіён: Латарынгія
Кантонаў: 31
Камун: 515
Прэзідэнт
генеральнага савета
:
Крысціян Пансле
Статыстыка
Насельніцтва 60-е месца
 -1999 381 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 65 чал/км²
Плошча: 5874 км²
Commons-logo.svg Вагезы на Вікісховішчы

Ваге́зы (франц. Vosges) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Латарынгія. Парадкавы нумар 88. Адміністрацыйны цэнтр — Эпіналь. Насельніцтва 381 тыс. чалавек (60-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча тэрыторыі 5874 км². Праз дэпартамент, размешчаны ў горнай сістэме Вагезаў, працякае рака Сона.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 515 камун.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вагезы — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Латарынгія. Назва паходзіць ад горнай сістэмы Вагезы.

У 1794 г. у гэтым рэгіёне адбылася буйная бітва паміж войскамі рэвалюцыйнай Францыі і арміяй кааліцыі германскіх дзяржаў.

У 1793 і 1795 г. да першапачатковай тэрыторыі дэпартамента былі далучаны суседнія землі княства Сальм і правінцыі Шмірэк адпаведна. Пасля франка-прускай вайны 18701871 г. каля 4 % тэрыторыі дэпартамента адышлі да Германіі. У горадзе Жэрардмер, Вагезы, быў адкрыты першы офіс па турызме ў Францыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]