Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Тып дэпартамент ваеннага ведамства
Функцыя арганізацыя міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва
Камандзіры
Дзеючы камандзір Валерый Равенка[1]

Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — структурнае падраздзяленне цэнтральнага апарата Міністэрства абароны, упаўнаважанае ажыццяўляць функцыі ў сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі. Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з іншымі органамі ваеннага ведамства, аб’яднаннямі, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі Узброеных сіл, а таксама з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, устанаўлівае і развівае ваеннае супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1992 года начальнікам Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Мікалаем Чуркіным было прынята рашэнне аб стварэнні ў цэнтральным апараце рабочай групы з ліку афіцэраў, якія валодалі замежнымі мовамі, для выканання першапачатковых задач па ажыццяўленні кантактаў з замежнымі ваеннымі аташэ і прадстаўнікамі ваенных ведамстваў іншых краін. У рабочую групу ўвайшлі прадстаўнікі аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба, упраўлення выхаваўчай работы Міністэрства абароны, ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў[2].

1 студзеня 1995 года ў штат упраўлення знешніх сувязяў была пераведзена з дагаворна-прававога ўпраўлення група міжнародна-дагаворных адносін, а дзейнасць упраўлення стала каардынавацца памочнікам міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі.

21 снежня 2001 года ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 835 Упраўленне знешніх сувязяў рэарганізавана ва ўпраўленне Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кіруючая пасада прадстаўлена начальнікам дэпартамента. Пры ім дзейнічаюць два намеснікі, адзін з якіх па сумяшчальніцтве з’яўляецца кіраўніком 1-га ўпраўлення, і адзін памочнік. Структурна Дэпартамент дзеліцца на 1-е (знешніх сувязяў) і 2-е (верыфікацыі) ўпраўленні[3].

Задачы і функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Задачамі дэпартамента з’яўляюцца[3]:

  • удзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі;
  • забеспячэнне выканання абавязацельстваў у рамках міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Узброеных Сіл па арганізацыі і ажыццяўленні міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі;
  • распрацоўка прапаноў у сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва;
  • фарміраванне і ўдасканаленне дагаворна-прававой базы ў сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі;
  • праверка выканання дамоўных абавязацельстваў іншымі дзяржавамі-ўдзельнікамі дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • удзел у перамовах па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі ў складзе дэлегацый Рэспублікі Беларусь;
  • удзел у інфармацыйным суправаджэнні міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і выканання Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў па міжнародных дагаворах у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • арганізацыя пратакольнага забеспячэння мерапрыемстваў, якія праводзяцца Міністэрствам абароны з удзелам прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Да функцый органа адносяцца[3]:

  • фарміраванне прапаноў аб развіцці асноўных напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны;
  • арганізацыя выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • арганізацыя праверкі выканання дагаворных абавязацельстваў іншымі дзяржавамі-ўдзельніцамі дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • арганізацыя правядзення Міністэрствам абароны мерапрыемстваў па міжнароднаму ваеннаму супрацоўніцтву;
  • удзел у падрыхтоўцы праектаў міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і ў галіне кантролю над узбраеннямі;
  • падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дэпартамента, а таксама кантролю над узбраеннямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя ўдзелу вайскоўцаў Узброеных Сіл у дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі;
  • стварэнне і выкарыстанне банкаў даных аб міжнародных дагаворах, якія праводзяцца перамовах па міжнародным ваенным супрацоўніцтве і ў галіне кантролю над узбраеннямі, а таксама іншых даведачных інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю дэпартамента;
  • збор і абагульненне даных аб структуры і колькасці Узброеных Сіл, наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых дзяржавах-удзельніцах дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • падрыхтоўка інфармацыі, прадугледжанай у абавязацельствах у рамках міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, іншымі дзяржаўнымі органамі;
  • аналіз, абагульненне і сістэматызацыя інфармацыі аб практыцы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі, яе ацэнка і выпрацоўка прапаноў аб павышэнні эфектыўнасці міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі;
  • планаванне і аналіз інспекцыйнай дзейнасці ў галіне кантролю над узбраеннямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і на тэрыторыі іншых дзяржаў-удзельніц дагавораў у гэтай галіне;
  • забеспячэнне інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі краіны замежных інспектараў і назіральнікаў у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • перадача, прыём апавяшчэнняў і інфармацыі, прадугледжаных у дагаворах у галіне кантролю над узбраеннямі, апавяшчэнне пра іх зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый;
  • удзел у арганізацыі ўсіх відаў суправаджэння працэсаў ліквідацыі і пераабсталявання ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі ў галіне кантролю над узбраеннямі;
  • падбор і падрыхтоўка сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання інспектараў і назіральнікаў для правядзення інспекцый і назіранняў па кантролі над узбраеннямі;
  • забеспячэнне функцыянавання пунктаў уезду (выезду) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для членаў замежных інспекцыйных груп, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне кантролю над узбраеннямі;
  • арганізацыя абароны дзяржаўных сакрэтаў у дзейнасці дэпартамента; арганізацыя ўзаемадзеяння з ваенна-дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Міністэрстве абароны, а таксама ўдзел у арганізацыі дзейнасці ваенных дыпламатаў Рэспублікі Беларусь за мяжой па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі дэпартамента;
  • арганізацыя пратакольнага, матэрыяльнага, тэхнічнага, транспартнага і інфармацыйнага забеспячэння правядзення Міністэрствам абароны мерапрыемстваў па міжнароднаму ваеннаму супрацоўніцтву і кантролю над узбраеннямі;
  • каардынацыя дзейнасці Узброеных Сіл пры выкананні мерапрыемстваў па міжнароднаму ваеннаму супрацоўніцтву і кантролю над узбраеннямі;
  • метадычнае кіраўніцтва планаваннем і выкананнем мерапрыемстваў па міжнароднаму ваеннаму супрацоўніцтву і кантролю над узбраеннямі;
  • ажыццяўленне іншых функцый у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі.

Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартамент ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе канцэпцыі Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, зацверджаную загадам кіраўніка ваеннага ведамства ад 10 лістапада 2010 г. № 1010. Яна ўяўляе сабой сістэму поглядаў на змест, прынцыпы і асноўныя напрамкі дзейнасці ў сферы супрацоўніцтва з ваеннымі ведамствамі іншых краін. Канцэпцыя заклікана забяспечыць адзінства падыходаў да дзейнасці Міністэрства абароны ў сферы міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, стварыць метадалагічную аснову яе ўдасканалення і развіцця, спрыяць рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў у сферы ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].

Эмблема[правіць | правіць зыходнік]

У пяціпрамянёвай рыфлёнай залатой зорцы размешчаны чырвоны картуш з серабрыстым абрамленнем, унутры якога — зямны шар. Паверх шара — рукі у рыцарскіх латах, якія трымаюць меч рукаяццю ўніз. Кампазіцыю падтрымлівае лаўровы вянок[5].

Зацверджана Загадам Міністра абароны ад 22.09.2016 № 1220.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1251.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]