Перайсці да зместу

Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (ЗША)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэпартамент эфектыўнасці ўрада
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі presidential commission[d] і падзея[d]
Кіраўнік Steve Davis[d]
Заснаванне
Дата заснавання 20 студзеня 2025[1][2][…]
Ліквідацыя
Дата скасавання лістапад 2025[3]
Матчыная арганізацыя United States Digital Service[d]
doge.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (англ. Department of Government Efficiency, DOGE) — кансультатыўная камісія пры Прэзідэнце ЗША, анансаваная 12 лістапада 2024 года Дональдам Трампам у рамках падрыхтоўкі да яго другога прэзідэнцкага тэрміну[4].

Як заявіў Трамп, задача камісіі — «разабраць бюракратыю ўрада, скараціць залішнія рэгуляцыі, зрэзаць марнатраўныя выдаткі і рэфармаваць федэральныя агенцтвы»[5]. Паводле Ілона Маска Маска, яна здольная скараціць федэральны бюджэт ЗША на 2 трыльёны долараў, што складае амаль траціну ад агульнага аб’ёму бюджэту ў 2023 годзе[6].

Нягледзячы на назву, DOGE не будзе з’яўляцца федэральным выканаўчым дэпартаментам, паколькі такія структуры ствараюцца актам Кангрэса. Гэта будзе кансультатыўны орган, які функцыянуе па-за рамкамі дзяржаўнай сістэмы кіравання[7]. Паводле даных CBS News, камісія можа дзейнічаць у адпаведнасці з Законам аб федэральных кансультатыўных камітэтах (Federal Advisory Committee Act)[8]. На думку выдання Vox, камісія, верагодна, не будзе валодаць прамымі паўнамоцтвамі, аднак яе ўплыў на будучую адміністрацыю і фарміраванне бюджэту будзе значным[9].

Як паведаміў Трамп, работа падраздзялення пачнецца не пазней за 4 ліпеня 2026 года, у 250-ю гадавіну падпісання Дэкларацыі незалежнасці ЗША[4].

Кіраўніком DOGE да 29 мая 2025 года з’яўляўся прадпрымальнік Ілон Маск, якому быў дадзены статус спецыяльнага дзяржаўнага служачага для кіравання арганізацыяй. Штаб-кватэра DOGE размешчана ў будынку адміністрацыйнага офіса Эйзенхаўэра[10], там працуе каля 20 супрацоўнікаў. Дадатковыя каманды ўкаранёны ў розныя федэральныя агенцтвы для кантролю і рэалізацыі мер па павышэнні эфектыўнасці[11].

  1. а б https://www.semafor.com/article/01/20/2025/trump-uses-one-of-first-executive-orders-to-officially-create-doge
  2. а б https://economictimes.indiatimes.com/news/international/global-trends/donald-trump-to-use-one-of-his-first-executive-orders-to-create-doge/articleshow/117403438.cms?from=mdr
  3. а б Рэйтэрс — 1851. Праверана 26 лістапада 2025.
  4. а б Nazzaro, Miranda. Elon Musk, Vivek Ramaswamy to lead Trump's Department of Government Efficiency (DOGE), (англ.). The Hill (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  5. What is the department of government efficiency? (англ.). www.bbc.com. Праверана 16 лістапада 2024.
  6. Donald J. Trump (@realDonaldTrump) (англ.). Truth Social. Праверана 16 лістапада 2024.
  7. Trump taps Musk, Ramaswamy to oversee 'drastic' changes to U.S. government" (англ.). Washington Post.
  8. What to know about Trump's Department of Government Efficiency, led by Elon Musk and Vivek Ramaswamy - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (14 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  9. Fayyad, Abdallah. Trump tapped Musk to co-lead the “Department of Government Efficiency.” What the heck is that? (англ.). Vox (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
  10. Haberman, Maggie (2025-01-14). Elon Musk Is Expected to Use Office Space in the White House Complex. The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2025-02-11. Праверана 2025-02-12.
  11. Ngo, Madeleine (2025-01-21). How Trump's Department of Government Efficiency Will Work. The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2025-02-11. Праверана 2025-02-12.