Перайсці да зместу

Дэперсаналізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэперсаналізацыя (лац.: de + лац.: persona — асоба) — стан адчужэння ад сябе, неадэкватнае ўспрыманне чалавекам сваёй асобы, свайго «Я». Прычынамі могуць быць псіхафізіялагічныя, сацыяльныя захворванні. Клінічны сіндром шэрагу псіхічных разладаў.

Хворым здаецца, што падзеі іх жыцця адбываюцца з кімсьці іншым, што яны «глядзяць» сваё жыццё ў кінатэатры. Дэперсаналізацыя, у пераважнай большасці выпадкаў, суправаджаецца дэрэалізаціяй і псіхічнай анестэзіяй. Лацінская назва — anesthesia psychica dolorosa. У МКХ-10 пазначаецца як «сіндром дэперсаналізацыі-дэрэалізацыі», які гістарычна называўся дэперсаналізацыяй. Працяглая дэперсаналізацыя з’яўляецца сур’ёзным станам, часта прыводзіць да самагубства.

  • Дафни Симеон, Джеффри Абугел. Я не я. Что такое деперсонализация и как с этим жить = Daphne Simeon, Jeffrey Abugel. Feeling Unreal: Depersonalization Disorder and the Loss of the Self. — М.: Альпина Паблишер , 2022. — 336 с. — ISBN 978-5-9614-4042-3.