Перайсці да зместу

Дэрбі (Заходняя Аўстралія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Дэрбі
англ.: Derby[1]
17°18′40″ пд. ш. 123°38′06″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 8 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 009 чал. (10 жніўня 2021)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 6728
Паказаць/схаваць карты
Дэрбі (Заходняя Аўстралія) (Аўстралія)
Дэрбі (Заходняя Аўстралія)
Дэрбі (Заходняя Аўстралія)

Дэрбі[4] (англ.: Derby) — горад на паўночным захадзе Аўстраліі, на тэрыторыі штата Заходняя Аўстралія. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам графства Дэрбі-Уэст-Кімберлі. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы штата, на ўсходнім беразе заліва Кінг Індыйскага акіяна, паблізу ўпадзення ў яго ракі Фіцрой. Абсалютная вышыня — 7 метраў над узроўнем мора. За 1770 кіламетраў на паўночны ўсход ад Перта.

Заснаваны ў 1883 годзе і названы ў гонар Эдуарда Генры Стэнлі, 15-га графа Дэрбі, на той час брытанскага дзяржаўнага сакратара па справах калоній. Падчас Другой сусветнай вайны аэрадром, размешчаны паблізу Дэрбі, выкарыстоўваўся сіламі саюзнікаў у барацьбе з Японіяй. Гэтая акалічнасць паслужыла прычынай бамбаванняў горада з боку японскіх ваенна-паветраных сіл.

ГодКолькасць
2016 3 511 [5]
2021 3 222 [6]
2021 3 009 [3]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2016/UCL515010 Праверана 28 мая 2022.
  2. http://quickstats.censusdata.abs.gov.au/census_services/getproduct/census/2016/quickstat/SSC50404
  3. 1 2 https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2021/UCL515010
  4. карта Аўстраліі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  5. http://www.censusdata.abs.gov.au/census_services/getproduct/census/2016/quickstat/SSC50404
  6. Derby (WA) // QuickStatsAustralian Bureau of Statistics. Праверана 28 чэрвеня 2022.