Дэсікацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дэсікацыя (ад лац. Desiccare — высушваць) — перадуборачнае падсушванне раслін з мэтай паскарэння паспявання (на 5-7 сутак) і палягчэння уборкі ўраджаю, якое асабліва эфектыўна пры засмечанасці і пры вільготным надвор'і[1].

Цяпер выкарыстоўваюць дэсіканты на аснове дыквату, глюфасінату амонія і гліфасату. Дэсікацыю праводзяць на пасевах сланечніка, лёну, соі, рысу, пшаніцы, гароху, бульбы, насеннікаў цукровых буракоў, люцэрны, канюшыны і іншых культур прыкладна за 10 дзён да ўборкі ўраджаю. Дэсікацыя не пашкоджвае насенне і клубні, якія спеюць, стварае спрыяльныя ўмовы для работы ўборачных машын. Адначасова з пераджніўным падсушваннем раслін палі вызваляюцца ад шматгадовага  пустазелля пад наступныя культуры. Апырскванне дэсікантамі перад збіраннем асабліва паспяховае пры сярэдняй і моцнай ступені засмечанасці. Асабліва эфектыўная дэсікацыя пры вільготным надвор'і. Спосаб прымянення дэсікантаў — наземнае апырскванне, на вялікіх плошчах — авіяцыяй.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Глосарій термінів з хімії // Й.Опейда, О.Швайка. Ін-т фізико-органічної хімії та вуглехімії ім. Л.М.Литвиненка НАН України, Донецький національний університет — Донецьк: «Вебер», 2008. — 758 с. — ISBN 978-966-335-206-0
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.