Перайсці да зместу

Дэтрытафагія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Многія дажджавыя чэрві харчуюцца дэтрытам.

Дэтрытафагі — гетэратрофныя арганізмы, што харчуюцца дэтрытам, то бок недараскладзенымі часткамі раслін і жывёл і іх адкідамі (капрафагі). З’яўляюцца важным аспектам многіх экасістэм. Могуць жыць на любым тыпе глебы з арганічным кампанентам, у тым ліку ў марскіх экасістэмах. Дэтрытафагі садзейнічаюць раскладанню і кругавароту пажыўных рэчываў[1].

Раслінныя тканкі складаюцца з устойлівых малекул (напрыклад, цэлюлозы, лігніну, ксілану), якія раскладаюцца значна павольней, чым іншыя арганічныя малекулы. Дзейнасць дэтрытафагаў прычыняецца да таго, што ў прыродзе не назіраецца назапашванне раслінных рэшткаў[2] [3].

Тыповыя прадстаўнікі дэтрытафагаў — двухпарнаногія, нагахвосткі, станожкі, гнаявыя мухі, смаўжы, многія дажджавыя чэрві, марскія зоркі, галатурыі (марскія агуркі), некаторыя многашчацінкавыя чэрві.

  1. Wetzel RG (2001). Limnology: Lake and River Ecosystems (3rd. ed.). Academic Press. pp. 700. ISBN 978-0-12-744760-5.
  2. Keddy P (2017). Plant Ecology, Origins, Processes, Consequences 2nd Ed. New York: Cambridge University Press. pp. 92–93. ISBN 978-1-107-11423-4.
  3. Sagi N, Grünzweig JM, Hawlena D (November 2019). "Burrowing detritivores regulate nutrient cycling in a desert ecosystem". Proceedings. Biological Sciences. 286 (1914): 20191647. doi:10.1098/rspb.2019.1647. PMC 6842856. PMID 31662076.