Дэфлятар ВУП

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дэфлятар валавага ўнутранага прадукту (Дэфлятар ВУП) — індэкс сярэдняга росту цэн у кошыку (спажывецкі кошык), які ўключае ў сябе не толькі спажывецкія, крамныя цэны, але і цэны прамысловых вытворцаў, цэны будаўнічых паслуг і г.д. Аб'ём эканомікі вылічваецца ў бягучых цэнах, але кожны разумее, што 1 рубель у годзе Х каштаваў меней, чым у годзе Y, што за яго менш было купіць, ён быў умоўным эквівалентам меншай вартасці. Таму рост ВУП заўжды разлічваецца не ў бягучых рахунках, а ў супастаўных цэнах, з пералікам праз дэфлятар. Дэфлятар ВУП звычайна разлічваюць органы афіцыйнай статыстыкі, у БеларусіНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Разлік[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой стаўленне намінальнага ВУП, выражанага ў рыначных цэнах бягучага года, да рэальнага ВУП, выражанага ў цэнах базіснага года.

гэта значыць,

Дадзенае выражэнне потым, як правіла, памнажаецца на 100 для пераводу ў працэнты.