Дэфэйсмэнт

Дэфэйсмэнт (англ.: Defacement; таксама Дэфэйс) — акт несанкцыянавай змены змесціва вэб-сайта, альбо іншага інтэрнэт-рэсурса (напрыклад, сацыяльнай сеткі)[1].
Прынцып
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна прычынай дэфэйсу вэб-сайта з’яўляецца неаўтарызаваны доступ, SQL ін'екцыя, межсайтавы скрыптынг (XSS) або шкодная праграма[2]. Для сваёй ананімнасці падчас дэфэйсу хакеры могуць выкарыстоўваць VPN[3]. Для пошуку уразлівых сайтаў часта ўжываюць праграмы аўтаматычнага сканавання інтэрнэту[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Метад набыў сваю папулярнасць у 2001 годзе, калі кітайскія хактывісты пачалі масава дэфэйсіць амерыканскія вэб-страніцы ў адказ на сутыкненне самалётаў ЗША і Кітая. Амерыканскія хактывісты пачалі скажаць кітайскія сайты ў адказ[5].
У 2014 годзе група хактывістаў з Anonymous узламалі ўліковыя запісы ўдзельнікаў Ку-клукс-клана ў Twitter і размясцілі ў ніх свае паведамленні[5].
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі дэфэйс часта робяць Кіберпартызаны, як пабочны прадукт іх дзейнасці[6][7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marco Romagna, Niek Jan van den Hout 2017, с. 2.
- ↑ Agus Komang, Jessica Ang. Automate detection and response to website defacement with Amazon CloudWatch Synthetics (англ.). AWS (20 верасня 2024). Праверана 5 сакавіка 2025.
- ↑ Government of Canada. Website defacement (англ.) (PDF). Canadian centre for cyber security.
- ↑ Marco Romagna, Niek Jan van den Hout 2017, с. 7.
- 1 2 Aydelia Gareeva, Kira Krylova, Olga Khovrina 2020.
- ↑ Kazartsev, Eugene. «Мы не дадим им спокойно жить»: как белорусские киберпартизаны раскрывают личности бойцов ОМОНа (руск.). Coda Story (30 кастрычніка 2020). Праверана 5 сакавіка 2025.
- ↑ Жупран, Антось. Як «Кіберпартызаны» выцягнулі міліцэйскія базы і навошта па некалькі разоў узломваць Акадэмію кіравання . Наша Ніва (28 жніўня 2023). Праверана 5 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Marco Romagna, Niek Jan van den Hout Hacktivism and Website Defacement: Motivations, Capabilities and Potential Threats(англ.). — 2017. — October — № 1.
- Aydelia Gareeva, Kira Krylova, Olga Khovrina Hacktivism: a new form of political activism(англ.) // Journal of society and the state : часопіс. — 2020. — July — № 2.